Абвесткі ў менскім мэтро цалкам загучалі па-беларуску. Усё часьцей беларуская мова выкарыстоўваецца ў рэкляме. Там-сям адчыняюцца беларускамоўныя дзіцячыя садкі. За ігнараваньне беларускай мовы чыноўнікаў пачынаюць прыцягваць да адказнасьці.
Ці даюць гэтыя і іншыя зьявы надзею на вяртаньне беларускай мовы ў штодзённае жыцьцё грамадзтва? Як да беларусізацыі ставяцца эліты і звычайныя людзі? Хто і чаму гэтаму працэсу перашкаджае? Як актыўная, нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва можа зламаць супраціў улады?
І якой была б сёньня Беларусь, калі б працэс беларусізацыі, пачаты на пачатку 1990-х, ня быў у сярэдзіне тых жа 90-х гвалтоўна спынены?
У дыскусіі бяруць удзел старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў і лінгвіст, перакладчык Віталь Станішэўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.