Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравольскі: Мытны зьвяз прыносіць больш стратаў, чым прыбыткаў


Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі

Палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Дабравольскі мяркуе, што пасьля падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ паўстане пытаньне пра далейшыя пэрспэктывы Беларусі.

«Я думаю, што афіцыйны Менск, безумоўна, будзе вымушаны карэктаваць сваю зьнешнюю палітку, бо Ўкраіна, фактычна, вызначае шлях свайго разьвіцьця. І з гэтым павінна лічыцца Беларусь. Палітыка, якую выкарыстоўвала Расея, каб не дазволіць гэта зрабіць, выніку не прынесла. І я думаю, што зноў паўстае пытаньне наконт таго, якая пэрспэктыва павінна быць для Беларусі. І гэта зноў стане прадметам дыскусій. Хоць зразумела, што вырвацца з гэтага Мытнага зьвязу нялёгка. Аднак усё больш людзей у Беларусі адчуваюць, што гэты Мытны зьвяз прыводзіць у асноўным больш да стратаў, чым да нейкіх прыбыткаў.

Я ня думаю, што бліжэйшым часам могуць быць нейкія карэктывы, але ўсё ж у пэрспэктыве гэтага трэба чакаць».

Кабінэт міністраў Украіны на паседжаньні ў сераду ўхваліў тэкст пагадненьня з Эўразьвязам аб асацыяцыі.

Украіна разьлічвае падпісаць гэтае пагадненьне на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні ў лістападзе. У пагадненьні ёсьць разьдзел пра зону вольнага гандлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG