Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: «Дзевяноста першы» чытаецца як раман


Пра свае ўражаньні ад кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы» гаворыць старшыня Рада БНР Івонка Сурвіла.

«З нагоды прэзэнтацыі кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы» віншую яе аўтара зь вялізарнай працай, якую ён зрабіў, каб гэты слаўны год застаўся назаўсёды ў нашай памяці.

Захапляюся — часам са сьлязой у вачах — дэталямі, якія проста ўцягваюць чытача ў апісаныя падзеі.

Падзяляю безумоўную мужнасьць Сяргея ў шматлікіх даволі крытычных сытуацыях, ягонае ўсьведамленьне ўжо ў 1991 годзе, наколькі важны быў той пэрыяд ў гісторыі беларускага народу

Важна таксама, што ён змог запісаць гэтыя падзеі і зьберагчы запісы на працягу 22-ух гадоў. Кніга «Дзевяноста першы» — каштоўны архіў, які чытаецца як раман. Тут хачу адзначыць надзвычайныя аўтарскія здольнасьці Сяргея, які ня толькі бачыў падзеі вачыма палітыка, але і змог іх перадаць як сапраўдны мастак.

Чытаючы ў «Дзевяноста першым» пра падзеі ў Беларусі, прыпамінаецца безумоўна перажытае ў 91-ым годзе той часткай нашага народу, якая змагалася за вольную Беларусь за яе межамі, гэта значыць, беларускай дыяспарай.

Калісьці трэба будзе расказаць, якім гэты год быў для нас, пра наш клопат і нашыя высілкі, каб неяк памагчы ахвярам Чарнобылю ў Беларусі. Прыкладам, пра тыя 25 спатканьняў, якія мы зарганізавалі толькі ў красавіку 91-га ў сталіцы Канады для Грушавога, Пазьняка, Заблоцкага і Баршчэўскага, каб даць ім магчымасьць падзяліцца з канадыйскімі дэпутатамі, урадоўцамі, палітолягамі пра страшэнныя наступствы ядзернай катастрофы ў Беларусі.

Прыпамінаюцца тыя першыя 69 дзетак, якіх мы прывезьлі ў Канаду ў 1991-ым годзе на аздараўленьне, прыгадваюцца сотні інтэрвію, якія з гэтай нагоды змаглі даць прэсе і іншым канадыйскім СМІ пра Беларусь і беларускі народ.

Былі мы разам з вамі, дарагія сябры ў змаганьні, так як мы з вамі і сёньня.
Сяргею Навумчыку, майму сябру і супрацоўніку, дзякую за гэтую вялізарную і такую цэнную працу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG