Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: Самае слабое месца ў Беларусі — пастаўкі расейскай нафты


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Беларускі незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што рэакцыя Масквы на арышт Уладзіслава Баўмгертнэра не абмяжуецца «малочнай вайной»

«Самае слабое месца ў Беларусі — пастаўкі расейскай нафты, і вось тут можа быць самы адчувальны ўдар», — мяркуе эканаміст.

«Яны не абавязаныя пастаўляць нам тую нафту для загрузкі нашых перапрацоўчых заводаў. Скажуць: вы нам сябры, мы вам 7 мільёнаў для ўнутраных патрэбаў дамо, а астатняе нам самім патрэбна. Тым больш, што балянс яшчэ не падпісаны, нічога яны гэтым не парушаць. У выніку дзьве траціны часу нашы заводы будуць стаяць, і гэта будзе на законных падставах».

Чаму Ўладзімер Пуцін не рэагуе на дэмарш Менску з арыштам гендырэктара «Ўралкалія»? Леанід Злотнікаў мяркуе, што рэакцыя будзе пазьней:

«Адрэагавалі прэм’ер Мядзьведзеў, іншыя службовыя асобы. А ён проста потым не дапаможа, калі Менск будзе прасіць дапамогі ў пэўных пытаньнях, а сытуацыя зь фінансамі ў нас зараз складаецца вельмі цяжкая. Пуцін можа проста не дапамагчы — гэтага дастаткова».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG