Спатканьне Алеся са сваякамі доўжылася дзьве гадзіны, кантактавалі яны праз шкло па тэлефоне. Гэта першая сустрэча пасьля сьнежня 2012 году.
Натальля Пінчук кажа, што размаўлялі яны зь сястрой Вольгай па чарзе, бо тэлефонная трубка была адна. Алесь казаў, што адчувае сябе добра, настрой у яго бадзёры. Ён па-ранейшаму працуе на швейнай вытворчасьці, займаецца ўпакоўкай прадукцыі, якую выпускаюць у Бабруйскай калёніі. Палітвязень шмат чытае, атрымлівае прэсу, таму ведае пра асноўныя падзеі ў краіне. Падчас сустрэчы ён цікавіўся жыцьцём сваіх блізкіх і знаёмых, навінамі.
Да канца году павінны адбыцца яшчэ два спатканьні Алеся з роднымі: доўгатэрміновае ў лістападзе і кароткатэрміновае ў сьнежні.
З сакавіка па чэрвень 2012 году Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, яму забаранілі спатканьні і надалі статус «злоснага парушальніка рэжыму». У жніўні 2012 году Бяляцкі атрымаў яшчэ дзьве вымовы за нязначныя парушэньні рэжыму. Таксама яго пазбавілі харчовых перадачаў. Толькі 7 жніўня 2013 году зьняволенаму кіраўніку «Вясны» пасьля доўгага перапынку дазволілі харчовую перадачу.