Паводле жонкі зьняволенага праваабаронцы Натальлі Пінчук, «гэта першая ў гэтым годзе паўнавартасная перадача вагою ў 30 кіляграмаў. У ёй прадукты харчаваньня, ежа, якая падабаецца Алесю, ды гародніна».
6 траўня 2013 году жонка праваабаронцы наведала папраўчую калёнію Бабруйску № 2, дзе Бяляцкі ўтрымліваецца зь лютага 2012 году, каб перадаць яму харчовую перадачу. Аднак супрацоўнікі калёніі паведамілі, што ў сакавіку 2013 году з-за накладзеных спагнаньняў Алеся Бяляцкага пазбавілі права на атрыманьне харчовых перадач яшчэ на паўгода.
Ад сакавіка па чэрвень 2012 году Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, адна зь якіх прывяла да страты права наведваньня. Пасьля трох вымоваў, у чэрвені 2012 году, праваабаронцу назвалі «злосным парушальнікам», што прывяло да пазбаўленьня яго права на амністыю 2012 году. У жніўні 2012 году ён атрымаў яшчэ дзьве вымовы за нязначныя парушэньні рэжыму. Агулам палітвязень быў пазбаўлены перадачаў амаль на 8 месяцаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».