«У нас у Беларусі цяпер найбольш увагі зьвяртаецца на нейкія каменныя палацы, мураваныя храмы. Але на самой справе адна з галоўных каштоўнасьцяў нашай краіны, краіны лесу — гэта, відавочна, архітэктура драўляная. Гэта такія дамкі, каля якіх мы ў любых вёсках праяжджаем, якія яшчэ стаяць у большасьці нашых гарадоў, у якіх шмат хто жыве. Мы не зьвяртаем увагі на тое, што яны маюць каштоўнасьць, бо гэтым дамам ужо па пяцьдзясят, шэсьцьдзесят, семдзесят гадоў самім па сабе. І што самае важнае — гэтыя дамы пабудаваныя паводле тых жа тэхналёгіяў, правілаў, законаў фэн-шуй, як цяпер кажуць, як гэта было сто, дзьвесьце, чатырыста гадоў таму.
Чаму мы сёньня сюды прыехалі? У Менску гэта праблема. Ну, і ня толькі ў Менску. У вялікіх гарадах гэтыя дамы руйнуюцца, таму што нібыта не адпавядаюць сэнсу гораду. Горад — гэта камень, а гэтыя дамкі нашто, маўляў? На самой справе — гэта вялікая частка гісторыі Менску, гораду, які ад пачатку будаваўся як драўляны. Цяпер гэтыя дамы руйнуюцца, на іх месцы будуюцца альбо вялікія дамы, альбо прыватныя ўласьнікі абшываюць іх сайдынгам. Баліць мне душа за гэта, і хочацца, каб апамяталіся людзі і паспрабавалі нейкім чынам захаваць гэтую архітэктуру. Трэба прапанаваць людзям мэтады і шляхі мадэрнізацыі яе, каб новы дах ці вокны не парушалі першапачатковае эстэтыкі, а захавалі ўтульнасьць невялікіх местачковых вуліц, на якіх цякло жыцьцё звычайных беларусаў на працягу шматлікіх стагоддзяў.
Праблема — у галаве, у псыхалёгіі. Трэба ўсьвядоміць, што гэтыя дамы на самой справе вельмі прыгожыя, што яны пабудаваныя ў адпаведнасьці з нашымі кліматычнымі ўмовамі і вугал скосу даху нашымі продкамі пралічваўся на працягу стагоддзяў. Ён цяпер такі, які ён мусіць быць у нашых шыротах і даўготах.
У нас цяпер такая сытуацыя ў дзяржаве, што трэба ўсё хутка вырашыць: альбо зьнесьці і пабудаваць нешта новае, альбо прынцыпова даказаць, што гэта каштоўнасьць, і зрабіць музэем. Ці музэй, ці шматпавярховік — іншых варыянтаў няма. А на самой справе, можа, ёсьць сэнс пачакаць трошкі. Проста стварыць умовы кансэрвацыі, каб гэта само патрошку разьвівалася, але ў дазволеных законам рамках: забараняць мяняць матэрыялы, забараняць здымаць ліштвы, мяняць колер на вельмі яркі, дабудоўваць другі, трэці паверх. І такім чынам, абмяжоўваючы людзей трошку, агульную вуліцу пакідаць прыгожай і гарманічнай.
У сучасных раёнах, якія цяпер будуюцца, дзе і дрэўца няма, дзе шматпавярховікі стаяць шчыльна адзін да аднаго, зусім іншая атмасфэра. А тут нават калі ня жыць, а проста ведаць, што сюды можна прыйсьці прагуляцца, вішню сарваць, і для гэтага ня трэба далёка ехаць у вёску да бабулі, а гэта можна зрабіць у горадзе, адчуваеш сябе гарманічна. Пытаньне, калі пачнецца працэс разуменьня каштоўнасьці такіх дамоў. Калі гэта пачнецца цяпер, у нас ёсьць шанец захаваць такія дамкі ў Менску. Не вядзецца ж гаворка пра тое, каб усю такую забудову захаваць. У Менску такіх домікаў шмат, і ясна, што горад мусіць разьвівацца, павінны гэтыя шматпавярховікі будавацца. Але нейкія найбольш каштоўныя дамы, нейкія цікавыя раёны, дзе ёсьць брукаванка, дзе ёсьць цэлыя вуліцы такой забудовы, а яны ёсьць у Менску, павінны быць захаваныя як напамін пра мінулае, як месца здаровай рэляксацыі, шпацыру для сучасьнікаў, як пэрспэктыўнае месца жыхарства для будучых пакаленьняў».
Чаму мы сёньня сюды прыехалі? У Менску гэта праблема. Ну, і ня толькі ў Менску. У вялікіх гарадах гэтыя дамы руйнуюцца, таму што нібыта не адпавядаюць сэнсу гораду. Горад — гэта камень, а гэтыя дамкі нашто, маўляў? На самой справе — гэта вялікая частка гісторыі Менску, гораду, які ад пачатку будаваўся як драўляны. Цяпер гэтыя дамы руйнуюцца, на іх месцы будуюцца альбо вялікія дамы, альбо прыватныя ўласьнікі абшываюць іх сайдынгам. Баліць мне душа за гэта, і хочацца, каб апамяталіся людзі і паспрабавалі нейкім чынам захаваць гэтую архітэктуру. Трэба прапанаваць людзям мэтады і шляхі мадэрнізацыі яе, каб новы дах ці вокны не парушалі першапачатковае эстэтыкі, а захавалі ўтульнасьць невялікіх местачковых вуліц, на якіх цякло жыцьцё звычайных беларусаў на працягу шматлікіх стагоддзяў.
Праблема — у галаве, у псыхалёгіі. Трэба ўсьвядоміць, што гэтыя дамы на самой справе вельмі прыгожыя, што яны пабудаваныя ў адпаведнасьці з нашымі кліматычнымі ўмовамі і вугал скосу даху нашымі продкамі пралічваўся на працягу стагоддзяў. Ён цяпер такі, які ён мусіць быць у нашых шыротах і даўготах.
Сталкеры Свабоды