Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Уладзь Яроменак: «Я мог зьехаць зь Беларусі сто разоў, але я хачу нармальна жыць у гэтай краіне»


Уладзь Яроменак: "Я мог зьехаць зь Беларусі сто разоў, але я хачу нармальна жыць у гэтай краіне"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00
Наўпроставы лінк

Уладзь Яроменак нарадзіўся ў Мёрах Віцебскай вобласьці 22 гады таму. Скончыўшы школу, пераехаў у Менск, дзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, зь якога быў выключаны пасьля Плошчы-2010. Чалавек адукаваны, разьбіраецца ў кампутарах ды тэхніцы. Чалавек таленавіты — піша вершы, сьпявае пад гітару, смачна гатуе.


«Я выбраў шлях змаганьня таму, што я хачу жыць у нармальнай краіне, каб у ёй выконваліся элемэнтарныя законы. Я хачу жыць у краіне, дзе за тое, што ты маеш сваё меркаваньне, свае думкі, цябе ня кідаюць за краты. Я хачу, каб і мае дзеці, і мае ўнукі жылі ў такой краіне. Менавіта таму я і прыйшоў у Малады Фронт.

Першы мой адміністратыўны арышт быў за ўдзел у акцыі салідарнасьці 20 сьнежня 2010 году, калі я зь сябрамі прыйшоў на плошчу Незалежнасьці. Нас усіх забралі, завезьлі ў Маскоўскі РАУС, і там я атрымаў 15 сутак арышту. Вось гэта было першае маё знаходжаньне за кратамі. Пасьля ўжо завялі крымінальную справу, прысудзілі тры гады зьняволеньня, потым вызвалілі. Было пасьля гэтага безьліч арыштаў, я ўжо зьбіўся зь ліку, колькі гэтых «сутак» адміністратыўных было прысуджана. Цяпер вось завялі новую крымінальную справу.

У дзень вянчаньня, калі я са сваёй жонкай Валянцінай пабраўся шлюбам, вось у гэты сьвяточны дзень мне патэлефанаваў сьледчы і паведаміў, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Такі падарунак мне зрабіў Першамайскі РАУС.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Асабіста ад аднаго чалавека ніколі нічога не залежыць, то бок я мушу заахвочваць астатнюю частку моладзі да імкненьня да зьменаў. Таму што адзін чалавек ніколі сыстэму не зламае.

У любы момант я зноў магу апынуцца за кратамі, але я ведаю, што ў мяне ёсьць мая другая палова, якая ніколі мяне не пакіне, ніколі ня здрадзіць мне, якая ва ўсім і заўсёды падтрымае мяне, калі гэта годная справа. Мая жонка — актывістка «Эўрапейскай Беларусі», і таму ў нас погляды супадаюць. Мы хочам жыць у нармальнай краіне.

У мяне ёсьць жаданьне атрымаць адукацыю, а ня зьехаць адсюль. Калі б я хацеў зьехаць адсюль, я б мог зрабіць гэта ўжо сто разоў. Але я люблю сваю краіну і хачу, каб у гэтай краіне мне нармальна жылося.

Я малады, у мяне яшчэ шмат часу, а рэжым, як любы аўтарытарны рэжым, рана ці позна лясьне і рана ці позна тут адбудуцца зьмены. Дзеля гэтага мне не шкада маладыя гады правесьці за кратамі, таму што нехта мусіць ахвяраваць сабой дзеля таго, каб адбыліся нейкія зьмены. Па-іншаму быць ня можа".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG