Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калійныя куратары — старшыня КДБ і сын Лукашэнкі


ААТ «Беларуськалій» заявіла, што ў сувязі з «новымі ўмовамі на калійным рынку» неўзабаве зацьвердзіць новую стратэгію продажаў.

Афіцыйная заява разьмешчана на сайце кампаніі.

У ёй адзначаецца, што рада дырэктараў ААТ «Уралкалій» спыніла продажы праз ЗАТ «Беларуская калійная кампанія»:

«Гэтае рашэньне „Ўралкалій“ прыняў самастойна, без кансультацыяў зь беларускім заснавальнікам БКК — „Беларуськаліем“. Цяпер „Беларуськалій“ працягвае супрацоўніцтва з БКК у частцы сваіх экспартных паставак».

Паводле беларускага прадпрыемства, «Уралкалій» і раней ажыцьцяўляў продаж асноўнай часткі свайго тавару праз уласную даччыную кампанію «Уралкалій-трэйдынг». За 2012 год і першае паўгодзьдзе 2013-га расейскае прадпрыемства прадавала праз БКК крыху больш за 20% агульнага аб’ёму экспартаванага хлёрыстага калію.

«Беларуськалій» ня раз прапаноўваў акцыянэрам БКК перанакіраваць свае таварныя патокі праз аднаканальную сыстэму беларускай трэйдэрнай кампаніі.

«Аднак „Уралкалій“ адхіляў нашу прапанову і ў выніку прыняў рашэньне пакуль наагул не выкарыстоўваць беларускага трэйдэра — БКК», — адзначаецца ў заяве.

У траўні кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка стварыў камісію, якая павінна была ацаніць пэрспэктывы сумеснага з Расеяй экспарту калійных угнаеньняў. Камісію ачоліў старшыня праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Беларусі» Сяргей Румас. А курыраваць яе павінны былі старшыня КДБ Валеры Вакульчык і памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы, старэйшы сын кіраўніка краіны Віктар Лукашэнка.
Гандлявалі празь некалькіх жулікаў, якія сядзелі ў Маскве ў трохпакаёвай кватэры і варочалі мільёнамі тон калійных угнаеньняў
Аляксандар Лукашэнка

Тады Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць узмацніць адзіны канал гандлю калійнымі ўгнаеньнямі. Створаная ім камісія павінна была ўнесьці адмысловыя прапановы.

«Вы ведаеце, што ў свой час мы стварылі сумесную кампанію па рэалізацыі калійных угнаеньняў — Беларускую калійную кампанію, якая была створана на маё патрабаваньне, таму што я бачыў, як тады гандлявалі. Гандлявалі празь некалькіх жулікаў, якія сядзелі ў Маскве ў трохпакаёвай кватэры і варочалі мільёнамі тон калійных угнаеньняў і, як потым выявілася, мільярдамі даляраў», — заявіў Лукашэнка-старэйшы.

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам асноўны акцыянэр «Уралкалія» Сулейман Керымаў выказаў пажаданьне, каб камісія была аб’ектыўная і куратарства над ёй узяў «хтосьці вельмі ўплывовы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG