Прычынай — імклівы распаўсюд на тэрыторыі Беларусі эпізаотыі афрыканскай чумы сьвіней. У прыватнасьці, як паведамляе партал Delfi.lt, будзе падлягаць дэзынфэкцыі абутак усіх, хто перасякае мяжу. Дэзынфэкцыя транспартных сродкаў распачатая раней.
Удакладняецца, што пасажыры будуць вымушаныя выйсьці з транспарту і прайсьціся па дарожках, насычаных адмысловым рэчывам. Прадстаўнік службы Ёнас Мілюс падкрэсьліў, што на мяжы зь Беларусьсю ўсталявана 16 кантрольна-прапускных пунктаў, фронт працаў досыць істотны: «Мы павінны былі падрыхтавацца да дэзынфэкцыі абутку пасажыраў, паколькі ня так проста вывесьці з аўтамабіля і аўтобуса ўсіх людзей. Гэта дадатковыя патокі на мытні, кантроль; здараюцца сытуацыі, калі людзі адмаўляюцца гэта зрабіць. У такіх выпадках на дапамогу давядзецца клікаць памежнікаў».
Кіраўніцтва Дзяржаўнай харчова-вэтэрынарнай службы Літвы папярэджвае, што людзі, якія адмовяцца прайсьці дэзынфэкцыю, уезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены.
Апроч таго, афіцыйная Вільня зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай выдаткаваць 13,5 мільёнаў эўра ў якасьці фінансавай дапамогі для маштабных захадаў супраць пагрозы пранікненьня афрыканскай чумы сьвіней на тэрыторыю Эўразьвязу. Пры гэтым 10 мільёнаў эўра мяркуецца выкарыстаць на ўсталяваньне агароджы ад дзікай жывёлы, якая свабодна мігруе зь Беларусі ў літоўскія лясы.