У Круглянскім раёне шквальны вецер разбурыў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Пад заваламі апынуліся 75 цялят. Іх, паводле паведамленьня МНС, усіх уратавалі. Таксама ў раёне вецер пашкодзіў дахі пяці будынкаў.
Моцны вецер прайшоўся таксама па Віцебскай і Менскай абласьцях.
У Шумілінскім раёне ратавальнікі паведамілі пра пашкоджаныя ветрам дахі чатырох шматкватэрных дамоў, бальконы яшчэ двух і адзін пашкоджаны аўтамабіль.
У Віцебскай вобласьці без электрычнасьці засталіся 37 вёсак, пераважна ў Пастаўскім раёне, паведамілі мясцовыя энэргетыкі.
На Меншчыне ад непагадзі больш за ўсё пацярпеў Крупскі раён. Там пашкоджаныя дахі трох прыватных і двух шматкватэрных дамоў, а таксама аднаго адміністрацыйнага будынка.
У Наваполацку, Докшыцкім, Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім, і Смалявіцкім раёнах ратавальнікі прыбіралі з дарог паваленыя дрэвы.
Людзі не пацярпелі, паведаміла МНС.
У Менску пасьля 16-й гадзіны тралейбусы 29, 35 і 41 спыніліся перад затопленымі ўчастккамі вуліц Філімонава, Сталетава і Куйбышава, паведаміў Мінсктранс.
На Філімонава прастой зацягнуўся амаль на дзьве гадзіны. Рух на двух іншых участках аднавілі хутка.
Форум