«Мяне выклікаў сьледчы, каб знаёміцца са справай, якая ўжо сабраная і пасьля гэтага будзе перадавацца ў суд. Я ўжо азнаёмлены з пастановай аб завядзеньні справы і аб прыцягненьні мяне да адказнасьці. Сьледчы прапанаваў мне даць тлумачэньні, але я адмовіўся, пакуль не знаёмы з самой справай. У панядзелак пайду да сьледчага разам з адвакатам. З прыцягненьнем мяне да адказнасьці я нязгодны», — сказаў Уладзь Яроменак карэспандэнту Свабоды.
Паводле Ўладзя Яроменка, за ім лічыцца два парушэньні — адсутнічаў дома ў час, калі нельга знаходзіцца па-за межамі жытла. Між тым звычайна крымінальныя справы на парушальнікаў прафіляктычнага нагляду заводзяцца пасьля трох і больш парушэньняў, даводзіць актывіст.
У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году, у тым жа годзе быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. За ўдзел у шэрагу акцыяў салідарнасьці з палітвязьнямі Ўладзь Яроменак на пачатку 2012 году атрымаў год прафіляктычнага нагляду, тэрмін якога потым быў працягнуты яшчэ на паўгода. Летась і сёлета Ўладзя Яроменка некалькі разоў саджалі «на суткі» ў ізалятар на Акрэсьціна з надуманых, як лічаць праваабаронцы, прычын. На пачатку 2012 году Яроменак быў адлічаны зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. У чэрвені 2013 году актывіст «Маладога фронту» ажаніўся.