Ачагі афрыканскай чумы сьвіней зарэгістраваныя ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці: у вёсках Рочавічы і Сопкаўшчына Літвенскага сельсавету, а таксама ў вёсцы Русакі Рубяжэвіцкага сельсавету. Пра гэта з спасылкай на Cтаўпецкую раённую вэтстанцыю паведамляе партал tut.by.
«Зьнішчаюць сьвіней там, дзе ёсьць станоўчы выпадак — захварэла жывёла. Калі ў некага ў вёсцы загінула жывёліна, „зачышчаецца“ ўся вёска», — кажуць спэцыялісты вэтстанцыі.
Сёньня сьвіней забіраюць у Тонаве, што побач з Рубяжэвічамі, дадалі спэцыялісты.
Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня абвяргае інфармацыю пра ўспышку афрыканскай чумы сьвіней на Стаўпеччыне.
Як заявілі ў дэпартамэнце, «у гэтым раёне, які ўвайшоў у першую зону пагрозы ў сувязі з рэгістрацыяй ачагу АЧС у суседнім зь ім Івейскім раёне, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па недапушчэньні распаўсюджваньня гэтага захворваньня, у тым ліку канфіскацыя і забой сьвіней для стварэньня буфэрнай зоны».
Раней ачагі АЧС выявілі ў Віцебскай вобласьці, Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці.
Часовую забарону на ўвоз сьвініны зь Беларусі ўвялі Латвія, Літва, Польшча, Расея і Ўкраіна.