Лекар Іван Шэга, артапэд-траўматоляг, кажа, што пасьля 30 гадоў працы яму нават не патлумачылі, чаму звальняюць. А таму праз суд ён хоча дамагчыся, каб яго або аднавілі на працы, або назвалі сапраўдную прычыну звальненьня.
Сам ён перакананы, што яго звольнілі не з-за таго, што ён перайшоў у пэнсійны век, а толькі з палітычных матываў, бо ён старшыня Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў.
Шэга: «Я найбольш за ўсіх траўматолягаў прымаў хворых, да мяне найбольш людзей запісваецца на прыём, я найбольш рабіў апэрацыяў, і гэта можна спраўдзіць, у мяне найбольш падзякаў, запісаных ад хворых. А яны круцяцца і кажуць — бо вы пэнсіянэр. Але ў нас траціна ўсіх лекараў — пэнсіянэры. Значыцца, гэта не прычына. Кажуць, прыедзе новы спэцыяліст — гэта добра, але ў нас ёсьць вольная стаўка».
Спадар Шэга распавядае, што цяпер пацыенты прыходзяць па кансультацыі да яго дамоў і адмовіць ім ён ня можа. Адзін з пацыентаў, спадар Яўген, кажа, што разам зь іншымі зьбіраў подпісы з патрабаваньнем аднавіць на працы вопытнага лекара і пісаў скаргі ў аблздраўаддзел.
Адтуль прыходзяць адказы — маўляў, заканадаўства пры звальненьні лекара не парушана. Але людзей больш цікавіць тое, чаму звальняюць вопытнага спэцыяліста, калі такіх у Слоніме проста няма. Спадар кажа, што людзі перакананыя: звольнілі ня лекара, а палітыка.
Спадар: «Мне не патрэбны проста Іван Шэга ў паліклініцы, а патрэбны спэцыяліст, якім ён зьяўляецца ў паліклініцы. Каб я мог не баяцца ў патрэбны момант да яго прыйсьці, бо здароўе — гэта не пакласьці плітку. Калі малады спэцыяліст няправільна пакладзе плітку, яе можна сарваць і пакласьці нанава. А калі я пайду да нявопытнага лекара і ён мне нешта няправільна залечыць, то гэта маё здароўе і, магчыма, маё жыцьцё».
Мясцовыя актывісты ў Слоніме падалі заяўку на правядзеньне пікета з патрабаваньнем аднавіць Шэгу на працы, але атрымалі адмову. Улады, як зазвычай, адмовілі.
Грамадзкі дзеяч і публіцыст Сяргей Чыгрын распавядае, што цяпер у Слоніме людзі вельмі актыўна абмяркоўваюць тэму звальненьня лекара Шэгі, таму ўлады і забаранілі праводзіць пікет. Чыгрын зьвяртае ўвагу, што людзі абураныя такімі дзеяньнямі ўладаў.
Чыгрын: «Людзі ў шоку, проста ў шоку людзі. Тым болей, што ў нас і друкарню ўзначальвае пэнсіянэр, жыльлёва-камунальную гаспадарку і газавае прадпрыемства ўзначальваюць пэнсіянэры. Амаль кожнае другое прадпрыемства ўзначальвае пэнсіянэр, і ніхто іх не выганяе. А тут лекар, вопытны лекар... Гэта ўжо проста немагчыма, гэта жах».
Свабода неаднойчы зьвярталася да галоўнага ўрача Слонімскага раённага шпіталя Юр’я Пяцельскага з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю са звальненьнем лекара Шэгі, але кожны раз на гэта гучала адмова.
Сам ён перакананы, што яго звольнілі не з-за таго, што ён перайшоў у пэнсійны век, а толькі з палітычных матываў, бо ён старшыня Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў.
Шэга: «Я найбольш за ўсіх траўматолягаў прымаў хворых, да мяне найбольш людзей запісваецца на прыём, я найбольш рабіў апэрацыяў, і гэта можна спраўдзіць, у мяне найбольш падзякаў, запісаных ад хворых. А яны круцяцца і кажуць — бо вы пэнсіянэр. Але ў нас траціна ўсіх лекараў — пэнсіянэры. Значыцца, гэта не прычына. Кажуць, прыедзе новы спэцыяліст — гэта добра, але ў нас ёсьць вольная стаўка».
Я найбольш за ўсіх траўматолягаў прымаў хворых, да мяне найбольш людзей запісваецца на прыём, я найбольш рабіў апэрацыяўІван Шэга
Адтуль прыходзяць адказы — маўляў, заканадаўства пры звальненьні лекара не парушана. Але людзей больш цікавіць тое, чаму звальняюць вопытнага спэцыяліста, калі такіх у Слоніме проста няма. Спадар кажа, што людзі перакананыя: звольнілі ня лекара, а палітыка.
Спадар: «Мне не патрэбны проста Іван Шэга ў паліклініцы, а патрэбны спэцыяліст, якім ён зьяўляецца ў паліклініцы. Каб я мог не баяцца ў патрэбны момант да яго прыйсьці, бо здароўе — гэта не пакласьці плітку. Калі малады спэцыяліст няправільна пакладзе плітку, яе можна сарваць і пакласьці нанава. А калі я пайду да нявопытнага лекара і ён мне нешта няправільна залечыць, то гэта маё здароўе і, магчыма, маё жыцьцё».
Мясцовыя актывісты ў Слоніме падалі заяўку на правядзеньне пікета з патрабаваньнем аднавіць Шэгу на працы, але атрымалі адмову. Улады, як зазвычай, адмовілі.
Людзі ў шоку, проста ў шоку людзіСяргей Чыгрын