Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўдаўская Арабія: панядзелак пачынаецца зь нядзелі


Рыяд, сталіца Савудаўскай Арабіі
Рыяд, сталіца Савудаўскай Арабіі

Улады Саўдаўскай Арабіі вырашылі перанесьці выходныя на пятніцу і суботу. Дагэтуль працоўны тыдзень у каралеўстве пачынаўся ў суботу і доўжыўся да серады.

У сваім указе кароль Абдала заявіў, што гэтыя зьмены зьвязаны з патрэбамі эканомікі.

Бізнэсоўцы Саўдаўскай Арабіі віталі такое рашэньне: на іхную думку, перанос выходных спрыяльна адаб’ецца на эканамічным жыцьці краіны.

Аднак кансэрватары скрытыкавалі рашэньне караля, палічыўшы гэта яшчэ адным крокам да перайманьня заходніх традыцыяў.

Саўдаўская Арабія заставалася адзінай Пэрсыдзкага затокі, дзе працоўны тыдзень пачынаўся ў суботу, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG