«Я сядзеў два месяцы бяз працы — тэатар быў на гастролях у Францыі, і ў нас практычна не было спэктакляў. Я сядзеў, і ў галаве круцілася адна думка, што трэба нешта рабіць, нешта паспрабаваць, нешта прыдумаць. І як кажуць, што думкі маюць такую якасьць, як матэрыялізацыя, то неяк яно адбылося, што гэта ўсё прывяло мяне да праекту «Дзяды».
Тут была каманда, якая хацела нешта зрабіць і шукала, і гэта было проста і няпроста. Былі і нэрвы, і ўсьмешкі, і да таго падобнае. Але ў гэтым і ёсьць калектыў. Што адбылося ў спэктаклі — гэта ансамбль. А гэта вельмі рэдка адбываецца ў нас у Беларусі. У спэктаклі ёсьць месца для ўсіх пэрсанажаў, каб выйсьці на першы плян і каб разам працаваць на адну мэту, а ня тое, што ты ёсьць нейкі герой, які там рухае спэктакль. Гэта вельмі каштоўна, таму што калі ёсьць атмасфэра, ёсьць калектыў, — то ёсьць разуменьне, дзеля чаго ты робіш гэта ўсё.
Напэўна, у жыцьці чалавека здараюцца розныя пэрыяды, калі ён рамантычна ўспрымае рэчаіснасьць, калі ён закаханы, калі ён вельмі цяжка перажывае расстаньне зь дзяўчынай. І ёсьць моманты, калі казаць пра майго героя Густава, калі ён пачынае сталець у тым сэнсе, што прымае на сябе адказнасьць за свой лёс, лёс сваіх родных і блізкіх і глябальную адказнасьць за сваю краіну. Напэўна, гэта не такі просты выбар, як здаецца, і ня проста словы. Але чалавек робіць выбар, ці жыць яму тут, ці ня жыць, ці працаваць яму тут, ці нешта разьвіваць, ці спрабаваць рабіць новае. У гэтым сэнсе, можа, я неяк і падобны да майго героя тым, што пакуль што маёй унутранай рамантыкі хапае на пазытыўнае бачаньне нейкага працягу нашай краіны, скажам так, яе будучыні.
Акторы вельмі ня любяць, калі рэжысэр прыходзіць непадрыхтаваным і ня ведае, чаго ён сам хоча. І ня можа перадаць сваю думку іншым. Дык вось, перш чым перадаць гэта іншым, трэба самому вельмі добра разумець, дзеля чаго і як ты гэта будзеш рабіць. І трэба, безумоўна, каманда гэтых людзей. Веру перш за ўсё ў добрых людзей, таму што людзі вырашаюць на сто працэнтаў усе праблемы ці сытуацыі. Калі табе трапляюцца па жыцьці добрыя людзі, можна сказаць, табе шчасьціць у гэтым сьвеце.
З паняцьцем «свабода» ў мяне — складаная мэтафізычная гісторыя. Я свабодны ў тым, што я люблю, і магу адстойваць свае меркаваньні».

Сталкеры Свабоды