Раман Падаляка: «Я свабодны ў тым, што я люблю, і магу адстойваць свае меркаваньні»
Спэктакль «Дзяды» паводле Адама Міцкевіча ў недзяржаўным праекце «Тэатар Ч.» стаўся самай яркай падзеяй прамінулага тэатральнага сэзону. А ягоны галоўны герой Густаў/Конрад успрыняўся публікай як сымбаль сучаснага змагара за незалежнасьць. Выканаўца ролі, актор Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы Раман Падаляка — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».