Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы Стаўбун хавалі «грамавую стралу»

абноўлена
У кожным баку Стаўбуна свой песенны карагод
1/16 У кожным баку Стаўбуна свой песенны карагод
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
У цэнтар на супольны карагод
2/16 У цэнтар на супольны карагод
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Прафэсар Вячаслаў Рагуля і Марыя Крупянкова з Стаўбуна
3/16 Прафэсар Вячаслаў Рагуля і Марыя Крупянкова з Стаўбуна
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Кацярына Асадчая з Добрушу — студэнтка Ўнівэрсытэту культуры
4/16 Кацярына Асадчая з Добрушу — студэнтка Ўнівэрсытэту культуры
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Студэнты: «Абрад бяз строяў — не абрад»
5/16 Студэнты: «Абрад бяз строяў — не абрад»
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Натальля Бойка і Валянціна Сяргеева — удзельніцы народнага гурту «Стаўбунскія вячоркі»
6/16 Натальля Бойка і Валянціна Сяргеева — удзельніцы народнага гурту «Стаўбунскія вячоркі»
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Супольны карагод у цэнтры Стаўбуна
7/16 Супольны карагод у цэнтры Стаўбуна
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
На сустрэчу ў цэнтры
8/16 На сустрэчу ў цэнтры
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Песьні ў жыце
9/16 Песьні ў жыце
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Карагод у жыце
10/16 Карагод у жыце
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Выкладчыца Ўнівэрсытэту культуры Тацяна — чаканы госьць у Стаўбуне
11/16 Выкладчыца Ўнівэрсытэту культуры Тацяна — чаканы госьць у Стаўбуне
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Качаюцца ў жыце й мясцовыя і госьці
12/16 Качаюцца ў жыце й мясцовыя і госьці
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Што загадаеш, тое і збудзецца
13/16 Што загадаеш, тое і збудзецца
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
У малых свае схованкі
14/16 У малых свае схованкі
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Разьвітаньне
15/16 Разьвітаньне
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Гурт «Стаўбунскія вячоркі»
16/16 Гурт «Стаўбунскія вячоркі»
13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі абрад «Пахаваньне стралы»
Previous slide
Next slide

13 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну ды іншых памежных з Украінай і Расеяй беларускіх паселішчах ладзілі надзвычай цікавы й непаўторны абрад — «Пахаваньне стралы».

Традыцыйна абрад прыпадае на рэлігійнае сьвята Ўзьнясеньне, альбо па-народнаму Ўшэсьце, гэта значыць, ушэсьце Божае на неба. І ладзіцца абрад заўсёды ў чацьвер, на шостым тыдні пасьля Вялікадня.

Сталая жыхарка Стаўбуна Аксіньня Хвяськова, якая ў маладзейшыя гады й сама не прапускала ніводнага такога абраду, так тлумачыць сакральны дзень у жыцьці вёскі:

«Гэта Гасподзь сёньня ідзе на небяса й пацягне нашае жыта за каласа. А мы яму пакладзем грошы, каб даў нам Бог ураджай харошы».

З двух бакоў вялікай вёскі зь песьнямі й карагодамі кабеты й маладыя дзяўчаты рухаюцца ў цэнтар:

«Ой, ня бей, страла, у добрага молайца,
Па таму молайцу некаму плакаці —
Матка старанька, сястра маленька…».

У песенных карагодах гучаць розныя матывы, зьвязаныя з аграрнай магіяй, з услаўленьнем жыцьця, каханьня, сілаў прыроды. І галоўнае тут — адвесьці «грамавую стралу» ад будовы, ад вёскі, пазьбегнуць гневу Перуна і пажараў ад маланкі.

У цэнтры Стаўбуна два сустрэчныя патокі вяскоўцаў аб’ядноўваюцца, зьліваюцца ў супольны карагод — і абрадавыя песьні гучаць з новай сілай.

«Камень расьце бяз кораня,
Вада бяжыць бяз поваду,
Зара гарыць бяз полымя…».

Грамада неўзабаве зь песьнямі накіроўваецца ў поле, дзе расьце жыта. Разам зь вяскоўцамі ідуць прыежджыя расейцы зь беларускімі каранямі, прадстаўнікі моладзевай краязнаўчай суполкі «Талака», а таксама выкладчыкі й студэнты Беларускага ўнівэрсытэту культуры й мастацтва.

«Пахаваньне стралы» ў вёсцы Стаўбун
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:41 0:00

Прафэсар унівэрсытэту Вячаслаў Рагуля так тлумачыць сэнс паходу менавіта да жыта:

«Жыта — гэта сымбаль вечнасьці ў народнай культуры. Таму невыпадкова ў Аляксея Пысіна: „Забыта многае ў жыцьці — з дарогі зьмецена і змыта. Мне ў жыта хочацца ўвайсьці — мне вечнасьцю здаецца жыта“. Вось тут адбываецца далучэньне да вечнага. Адсюль і качаньне ў жыце. Усё высокае выпрабоўваецца нізам, выпрабоўваецца на жыцьцеўстойлівасьць. І гэта такі карнавалізаваны момант народнага мысьленьня. Ну, і жыта — гэта тое, што лечыць, гэта сымбаль зямлі-маці, якая мае першапачатковую сілу».

Многія ўдзельнікі абраду сапраўды качаюцца ў жыце, ахопліваюць ягонае калосьсе рукамі, загадваюць жаданьні і закопваюць розныя дробныя прадметы: хто манэту, хто заколку, хто пацерку. У суседняй вёсцы Пералёўка — самаробную ляльку. З пахаваньнем у жытнёвым полі дробных абрадавых рэчаў адводзіцца ад вёскі і «грамавая страла». Бо нездарма ж жыта ад слова «жыць».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG