Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў чакае ад’езду высокіх гасьцей у міліцыі


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава міліцыянты затрымалі раніцай 31 траўня.

Раніцай 31 траўня да Паўла Вінаградава міліцыянты прыйшлі на кватэру і забралі ў Маскоўскі райаддзел міліцыі. «Сказалі, што дзеля прафіляктычнай размовы», — паведаміў Павал карэспандэнту Свабоды праз мабільны тэлефон. Але Павал Вінаградаў ня верыў у тлумачэньні міліцыянтаў і прытрымліваўся іншай вэрсіі свайго часовага затрыманьня.

«Мяркую, гэта ў сувязі з прыбыцьцём сёньня ў Менск высокіх гасьцей. Каб я, ня дай Бог, не зрабіў нечага супрацьпраўнага і гэтым не зьняважыў высокіх гасьцей. Мяркую — гэта асноўная прычына. Але нічога супрацьпраўнага я не зьбіраўся рабіць і ўвогуле нічога не зьбіраўся рабіць у сувязі з гэтым самітам. Але, відаць, у міліцыю трапляюць нейкія іншыя зьвесткі, ці проста вырашылі падстрахавацца, ня ведаю».

Паўлу Вінаградаву, як ён лічыць, давядзецца прабыць у міліцыі амаль да 8 вечара, калі пачнецца час, пасьля якога яму забаронена выходзіць на вуліцу. Ніякай прафіляктычнай размовы зь ім не было, час ён бавіў, чытаючы кнігу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG