Пра гэта Павал распавёў карэспандэнту Свабоды па тэлефоне.
«Сяджу ў РУУС, не разумею навошта. Цяпер вось я павінен да 20-ці гадзін вярнуцца дахаты. Вось да 20-ці я вярнуся ці не вярнуся. Праводзіцца прафіляктычная гутарка. Ты, Паша, туды не хадзі, „сьнег башка пападзёт“ — вось на такую тэму», — сказаў Павал.
“Абяцалі праз дзесяць хвілін выпусьціць. І тут у чым фішка?А ў тым, што ў мяне з 20 гадзінаў пачынаецца нагляд”, - напісаў Павал у фэйсбуку.
Пасьля таго, як Вінагардава адпусьцілі з пастарунку, ён распавёў:
“Чамусьці да мяне цяпер узмоцненая ўвага. Як я разумею, яны хочуць папярэдзіць правядзеньне нейкіх акцый, хаця мы нічога рабіць не зьбіраліся. Відаць, гэта альбо прафіляктыка, альбо папярэджаньне нейкіх вулічных акцый”.
Павал распавёў, што ўчора да яго дахаты прыходзілі супрацоўнікі міліцыі:
“Ім паступае альбо няправільная інфармацыя, альбо яны яе няправільна разумеюць. Таму яны думаюць, што я буду рабіць нейкую акцыю, а я яе рабіць не буду. Можа нешта шукаюць. Мінулы раз у мяне забралі каля 30-ці балёнікаў і балён з геліем”.
У 2011 годзе Павал Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. Адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі, восеньню таго ж году быў памілаваны. З 2012 году Павал Вінаградаў паводле суду знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам міліцыі да 25 красавіка 2014 года.