Сёньня перад матчам Беларусь-Швэцыя ў Стакгольме швэдзкая недзяржаўная арганізацыя Info Belarus арганізуе пікет супраць забароны заўзятарам выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сьцягі на матчах сёлетняга хакейнага чэмпіянату сьвету. Прапануем вам размову з заснавальніцай гэтай праваабарончай арганізацыі, Ісабэль Сомэрфэльд.
Радыё Свабода: Што вы наогул думаеце пра рашэньне Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі і арганізатараў сёлетняга чэмпіянату сьвету па хакеі забараніць заўзятарам паказваць бел-чырвона-белыя сьцягі на трыбунах?
Сомэрфэльд: Гэта сапраўды жахліва. Гэта насамрэч злачынства супраць свабоды слова і законаў Швэцыі. Я думаю, што яны ў гэтым выпадку становяцца на бок дыктатара.
Радыё Свабода: Што вы думаеце пра афіцыйнае тлумачэньне гэтага рашэньня? Вы сёньня закраналі гэтую тэму на швэдзкім радыё разам з Крыстэрам Энглундам, кіраўніком Швэдзкай хакейнай фэдэрацыі. Што ён казаў? Чаму яны гэтак зрабілі?
Сомэрфэльд: Таму што яны лічаць, што гэты сьцяг зьяўляецца палітычным сымбалем. А я ім кажу: а які сьцяг сёньня не зьяўляецца палітычным сымбалем? Які сьцяг вы забароніце як наступны? Гэта ж вар’яцтва. Ён не разумее адной рэчы, а менавіта, што для значнай часткі людзей у Беларусі гэты бел-чырвона-белы сьцяг далей зьяўляецца легітымным нацыянальным сьцягам. А той другі сьцяг сымбалізуе выбарчыя махлярствы і дыктатуру. Энглунд кажа, што людзі, якія прыйшлі зь бел-чырвона-белым сьцягам, хацелі толькі дэманстраваць і выказаць свой пратэст. Гэта, вядома ж, ня так. Бо людзі прыйшлі паглядзець матч, адно што хацелі зрабіць гэта пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Радыё Свабода: На хакейным матчы Латвія-Расея былі людзі з савецкімі сьцягамі і сымболікай...
Сомэрфэльд: Вось якраз, а яны ў фэдэрацыі супраць гэтага не пратэставалі. Магчыма, ім пазваніў Лукашэнка, які глядзеў матч у тэлевізары, і сказаў, што яму не падабаецца гэты сьцяг. Вось таму яны, праўдападобна, так і зрабілі.
Радыё Свабода: Ці гэтыя інцыдэнты зь беларускім бел-чырвона-белым сьцягам сталі вядомыя швэдзкім СМІ? Калі так, дык ці была нейкая рэакцыя швэдзкіх хакейных заўзятараў?
Сомэрфэльд: Я атрымала шмат мэйлаў са словамі падтрымкі для нашай пазыцыі. Швэдзкія заўзятары хакею лічаць гэтыя інцыдэнты злачынствам супраць свабоды слова.
Радыё Свабода: Сёньня вы арганізуеце пікет перад спартовай арэнай, дзе адбудзецца хакейны матч Швэцыя-Беларусь. Што вы скажаце людзям, якія прыйдуць на гэты матч?
Сомэрфэльд: Мы скажам, што гэта несправядліва, калі забараняюць сьцяг, які зьяўляецца легітымным нацыянальным сьцягам Беларусі. У асноўным мы скажам, што Міжнародная хакейная фэдэрацыя стаіць на баку дыктатара, і што гэта не ў парадку ў такой краіне, як Швэцыя. Мы падрыхтавалі ўлёткі, якія будзем раздаваць падчас пікету. Мы раскажам людзям, што сталася падчас матчу Беларусі са Славеніяй. Мы маем надзею, што Міжнародная хакейная фэдэрацыя ўсё ж зьменіць сваю думку.
Радыё Свабода: Ці шмат швэды ведаюць пра Беларусь і палітычную сытуацыю ў гэтай краіне? Вы думаеце, яны будуць спачуваць вашаму пікету?
Сомэрфэльд: Мы на гэта разьлічваем. Я не скажу, што ўсе тут ведаюць пра Беларусь. Таму і мне, і іншым людзям даводзіцца шмат працаваць, каб растлумачыць нашым суродзічам сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Але сёньня швэды ведаюць пра Беларусь значна больш, чым некалькі гадоў таму. І якраз пры нагодзе гэтых інцыдэнтаў са сьцягамі мы атрымалі магчымасьць прыцягнуць большую ўвагу СМІ да беларускай сытуацыі і пагаварыць пра яе публічна.