«Рашэньне арганізатараў чэмпіянату сьвету забараніць традыцыйны бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сьцяг абуджае вялікую ўвагу і абгрунтаваны гнеў у Беларусі. Безумоўна цікавай у гэтай сувязі выглядае матывіроўка хакейнай фэдэрацыі, што яна, маўляў, ня хоча бачыць на арэне палітычных сымбаляў. Кіраўнік аргкамітэту чэмпіянату Тоні Вірэн растлумачыў рашэньне такім чынам:
„Гэта быў сьцяг, які не зьяўляецца афіцыйным сьцягам Беларусі, а прадстаўляе іншы рэжым. Гэта было палічана палітычным мэсыджам. Паводле правілаў міжнароднай фэдэрацыі, якіх мы мусім прытрымлівацца, палітычныя выступы на спартовай арэне ня могуць быць дапушчаныя. Таму гэты сьцяг мусіў быць выдалены з арэны“.
Але ж пачакайце! Летась частка чэмпіянату сьвету таксама праходзіла ў „Глобе“ (Спартовая арэна ў Стакгольсе - РС). Адтуль паходзіць гэты здымак:
Расейскія заўзятары з савецкімі сьцягамі ў „Глобе“ падчас ЧС-2012
Напрошваецца натуральнае пытаньне: чаму ня быў забаронены гэты сьцяг? Хіба ён не выглядае як палітычны сымбаль? Хіба ён не прадстаўляў „іншы рэжым“? І ці будзе ён зноў прымальны ў „Глобе“ сёлета, калі Расея выйдзе ў фінальную фазу чэмпіянату?
І як тады быць з заўзятарамі, якія носяць футболкі з скаротам „СССР“? Як вось гэтыя ў Хартвал-арэне ў Хэльсынкі падчас учорашняга матчу зь Нямеччынай:
Расейскі заўзятар зьлева на здымку ў майцы з надпісам СССР на матчы Расея-Нямеччына ЧС-2013
Карацей, у хакейнай фэдэрацыі цяпер ёсьць пра што паразважаць!» — піша сайт Östgruppen.
Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі здарыўся на матчах сусьветнага чэмпіянату па хакеі ў Стакгольме. Тоні Вірэн, генэральны сакратар хакейнага ЧС-2013 у Стакгольме, камэнтуючы Радыё Свабода забарону выкарыстаньня бел-чырвона-белых сьцягоў, спаслаўся на правілы Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі, якія забараняюць выкарыстаньне палітычнай сымболікі.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі хакею Яўген Ворсін раней заявіў, што людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на матчы былі «неадэкватныя», што сярод іх былі чарнаскурыя і што «ім заплацілі за гэта грошы».