Як стала вядома Радыё Свабода, сябры «Беларускай Нацыянальнай Памяці» сёньня зноў спрабавалі разгарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі на хакейным матчы Беларусь-Славенія, але ім выкруцілі рукі і вывелі з арэны.
Ахоўнікі не дазволілі разгарнуць вялікі сьцяг, спаслаўшыся на тэхніку бясьпекі. Тады беларусы нарабілі некалькі самаробных плякатаў з надпісамі «Рубон», «Беларусь, наперад» ды іншымі і разьвесілі на трыбунах невялікія сьцягі.
Паводле Анатоля Міхнаўца, кіраўніка «Беларускай Нацыянальнай Памяці», ахоўнікі ўвесь час сачылі за заўзятарамі.
За 7 хвілінаў да заканчэньня матчу актывісты разгарнулі на трыбуне вялікі бел-чырвона-белы сцяг, той самы, які быў на матчы з Чэхіяй.
«На нас накінуліся ахоўнікі, ці гэта была паліцыя, ня ведаю, пачалі выкручваць рукі. Урэшце нас проста выцягнулі з трыбуны і выпіхнулі з арэны, — распавядае Анатоль Міхнавец у інтэрвію Радыё Свабода. — Патлумачыць свае дзеяньні яны таксама не маглі. Я ня ведаю, што ім там распавядаюць чыноўнікі зь беларускай хакейнай фэдэрацыі. Я сам падышоў да Ворсіна, дык ён назваў бел-чырвона-белы сьцяг анучай. Калі я сказаў, што перадам яго словы журналістам, ён быў ня супраць. Для яго было дзівам таксама тое, што «Пагоня» знаходзіцца ў афіцыйным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі».
Анатоль Міхнавец спадзяецца, што ўсе вінаватыя ў інцыдэнце будуць пакараныя:
«Немагчыма, каб у Эўразьвязе так ставіліся да нас і нашага нацыянальнага сьцяга. Трэба раз і назаўжды з гэтым пытаньнем паставіць кропку. Гэта парушэньне правоў чалавека і швэдзкіх законаў».
Кіраўнічка праваабарончай арганізацыі Info Belarus Ізабэль Самэрфэльд напісала ў сваім фэйсбуку, што чарговы інцыдэнт са сьцягам — дыскрымінацыя беларускіх заўзятараў і парушэньне фэдэрацыяй хакею свайго ўласнага статуту (артыкул 8).
«Швэцыя цяпер варта жалю, бо швэдзкая фэдэрацыя хакею стаіць на каленях перад дыктатарам... А як жа тады правы чалавека?»
Старшыня Беларускай фэдэрацыі хакею Яўген Ворсін раней заявіў, што людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на матчы былі «неадэкватныя», што сярод іх былі чарнаскурыя і што «ім заплацілі за гэта грошы»
Заўтра швэдзкія палітыкі і праваабаронцы плянуюць акцыю ў падтрымку дэмакратычнай супольнасьці Беларусі.