Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Škoda ня бачыць падстаў байкатаваць чэмпіянат сьвету-2014


25 красавіка прадстаўнікі чэскага аўтаканцэрну Škoda перадалі два аўтамабілі дырэкцыі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году

25 красавіка прадстаўнікі чэскага аўтаканцэрну Škoda перадалі два аўтамабілі дырэкцыі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году (Škoda — афіцыйны генэральны спонсар Міжнароднай фэдэрацыі хакею). Ключы ад новых машын былі ўручаныя намесьніку кіраўніка дырэкцыі Аляксандру Шэвелю і намесьніку старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Аляксандру Храмылёву.

Многія палітыкі і грамадзкія дзеячы ва ўсім сьвеце настойваюць на неабходнасьці пераносу хакейнага першынства зь Беларусі ў іншую краіну. На перакананьне аўтарытэтных асобаў, недапушчальна праводзіць такое мерапрыемства ў дзяржаве, дзе цягам амаль двух дзясяткаў гадоў маюць месца рэпрэсіі. А ня так даўно эўрадэпутаты ад Польшчы і Славаччыны — палітык Марэк Мігальскі і славуты хакеіст, чэмпіён сьвету Пэтэр Шцясны адпаведна — заявілі пра пачатак новай акцыі.

Так, яны заклікалі неабыякавых людзей зьвяртацца непасрэдна да спонсараў чэмпіянату сьвету-2014, без падтрымкі якіх мерыпраемства такога рангу папросту не адбудзецца. У пераліку такія вядомыя кампаніі як чэская Škoda, аўстрыйскі RaiffeisenBank, швайцарскія InfrontSports&Media ды Tissot. Адмысловая пэтыцыя заклікае фундатараў адмовіцца ад удзелу ў сумнеўным мерапрыемстве, якое можа запляміць імідж усясьветна вядомых вытворцаў.

У сярэдзіне красавіка дэмакратычныя актывісты зь Беларусі ды іншых краінаў пікетавалі галоўны офіс Škoda ў чэскім горадзе Млада-Болеслаў. Галоўны лёзунг пікетоўцаў: «Škoda, не падтрымлівай рэжым Лукашэнкі!». Але падобна, што голас апанэнтаў беларускага рэжыму ў Чэхіі застаўся не пачутым — прынамсі яшчэ за год да спаборніцтваў канцэрн пачаў камплектаваць аўтапарк беларускіх арганізатараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG