Пра гэта гаворыцца ў камюніке, якое цытуе Інтэрфакс. Лібэралы заклікаюць нацыянальныя хакейныя фэдэрацыі адклікаць рашэньне аб чэмпіянаце ў Менску на маючым адбыцца ў траўні ў Стакгольме кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакея.
«Беларусь — апошняя дыктатура і адзіная краіна ў Эўропе, дзе па-ранейшаму ўжываецца і прыводзіцца ў выкананьне сьмяротнае пакараньне. Судовыя працэсы даволі адвольныя, ня рэдкасьць катаваньні ў турмах, адсутнічае павага да ўсіх асноўных правоў чалавека», — зазначаецца ў камюніке швэдзкага дэпутата ад Folkpartiet Оле Шміта.
Паводле яго слоў, лібэралы Эўрапарлямэнта заўсёды крытычна ставіліся да таго, каб Беларусі і Аляксандру Лукашэнку была дадзеная магчымасьць праводзіць такое буйное мерапрыемства ў наступным годзе:
«Гэта выглядае як спорт. На самой справе мэта — палітычны прэстыж Лукашэнкі. Калі сьвет згодны з тым, што Беларусь прымае чэмпіянат па хакеі, значыць, ён згодны з прыгнётам насельніцтва краіны з боку рэжыму», — такую выснову робіць Шміт.