Удзельнікі: дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і эканаміст Сяргей Чалы.
Валер Карбалевіч: «Місія МВФ, якая нядаўна наведала Беларусь, крытыкавала Нацбанк за мяккую крэдытна-грашовую палітыку. На гэта ўказвае Беларусі і Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС, які выдзяляе крэдыты. У прыватнасьці, экспэрты МВФ лічылі памылковым сакавіцкае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня.
Але ў панядзелак Лукашэнка, прызначаючы новых намесьнікаў старшыні Нацбанку, запатрабаваў зьніжаць працэнтныя стаўкі па крэдытах — бо, на яго думку, у эканоміцы настала стабілізацыя. І Нацыянальны банк пастанавіў з 17 красавіка зьнізіць стаўку рэфінансаваньня на 1,5 працэнтнага пункта — да 27% гадавых. Да якіх наступстваў гэта можа прывесьці?»
Аляксандар Чубрык: «Не магу катэгарычна сьцьвярджаць, што сакавіцкае зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня было памылковым. Бо на дадзены момант стаўка рэфінанансаваньня застаецца на 5 працэнтных пунктаў вышэйшаю за інфляцыю. Але праблема ў тым, што дэвальвацыйныя чаканьні насельніцтва застаюцца высокімі. І паўстае пытаньне: ці здольная такая стаўка рэфінансаваньня, на якую арыентуюцца працэнтныя стаўкі банкаў, утрымаць рублёвыя дэпазыты ў банкаўскай сыстэме? Ці ня будзе адтоку грошай?
У такой сытуацыі Нацбанк, іншыя органы ўлады павінны больш увагі аддаваць інфармаваньню насельніцтва, тлумачэньню сваіх дзеяньняў. А абывацель глядзіць, што кожны месяц працэнтныя стаўкі зьмяншаюцца на 1,5%, і пачынае рабіць свае высновы наконт таго, ці варта захоўваць свае дэпазыты».
Карбалевіч: «Баюся, што калі пра фінансавую стабільнасьць будзе даводзіць Пётар Пракаповіч, то эфэкт будзе адваротны».
Сяргей Чалы: «Справа ў тым, што ўжо цягам году ў нас стаўка рэфінансаваньня ня вельмі моцна абазначае рэальны кошт грашовых рэсурсаў на рынку. Сэнс гэтага агрэгата палягае ў тым, што ён паказвае, па якой стаўцы банкі могуць атрымаць грошы ад Нацбанку. Але банкі могуць знайсьці грошы ў іншых банкаў. На рынку міжбанкаўскіх крэдытаў стаўка цяпер — 17%. Таму стаўка рэфінансаваньня выконвае сымбалічную ролю.
Таму праблема ня ў тым, наколькі мяккая крэдытна-грашовая палітыка Нацбанку, а ў тым, наколькі мяккая бюджэтная палітыка. То бок Міністэрства фінансаў актыўна траціць грошы, яны зьяўляюцца на рахунках прадпрыемстваў і банкаў. У выніку банкам няма куды дзяваць лішнюю ліквіднасьць, бо пры такіх высокіх стаўках на крэдыты на іх няма попыту. І банкі вымушаны амаль што захоўваць іх на дэпазытах у Нацбанку. Таму запас для зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня ёсьць.
Цяпер наконт дэвальвацыйных чаканьняў насельніцтва. Сакавік стаў рэкордным па прытоку рублёў на дэпазыты. Магчыма, людзі вырашылі, што гэта апошні месяц, калі можна пасьпець на цягнік, які ад’яжджае. Бо ўсім відавочна, што стаўкі будуць зьніжацца. Думаю, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня — гэта рух да большага балянсу».
Карбалевіч: «За першы квартал інфляцыя склала 5,4%. Нядаўна Лукашэнка, прымаючы кіраўніцу Нацбанку Ермакову, выказаўся ў тым сэнсе, што крыніцы росту цэнаў у беларускай эканоміцы вычарпаныя, таму цэны моцна павышацца не павінны. Ці насамрэч гэта так?»
Чубрык: «Рост цэнаў — гэта працэс, ягоныя крыніцы невычэрпныя. Усё залежыць ад грашовай палітыкі Нацбанку, ад таго, наколькі скаардынаванымі будуць грашовая і фіскальная палітыка. Гэта адна крыніца росту цэнаў.
Другая крыніца — адміністратыўнае павышэньне тарыфаў на камунальныя паслугі і іншых тарыфаў, якія рэгулююцца дзяржавай. Тут ёсьць магчымасьці для падвышэньня, бо цяперашнія тарыфы складаюць толькі невялікую частку выдаткаў. Таму, наадварот, не існуе перадумоваў для хуткага запавольваньня інфляцыі».
Чалы: «Мінулы год апераджальнымі тэмпамі расьлі рэгуляваныя дзяржавай цэны. Цяпер гэтая крыніца вычарпаная. Пасьля апошняга паседжаньня ўраду з удзелам Лукашэнкі, дзе ён скрытыкаваў рост цэнаў, было прынята рашэньне адкласьці павышэньне камунальных тарыфаў і цэнаў натуральных манаполіяў.
А ў сэктары, які не рэгулюецца дзяржавай, рост цэнаў невялікі, ня больш за 1% у месяц. Таму, думаю, прыкладна такая і будзе штомесячная інфляцыя. Што дазволіць выйсьці на гадавую інфляцыю ў памеры каля 15%. Калі ня будзе вонкавых шокаў».
Карбалевіч: «Вось пра вонкавыя шокі. Пачалося падзеньне ўсясьветных цэнаў на нафту. Цэны на нафту маркі Brent упалі восьмы раз за апошнія дзесяць гандлёвых сэсіяў, а каціроўкі WTI апусьціліся да мінімальнага ўзроўню ў бягучым годзе пасьля таго, як зьнізіўся рост эканомікі Кітаю. Цэны падышлі да псыхалягічна важнай мяжы 100 даляраў за барэль. Пачалося падзеньне расейскага рубля. Экспэрты кажуць пра пагрозы росту вывазу капіталу з Расеі. Якія наступствы гэта будзе мець для эканомікі Беларусі, калі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца?»
Чубрык: «Гэта адзін з найгоршых сцэнараў для беларускай эканомікі. Па-першае, расейскі бюджэт моцна залежыць ад цэнаў на нафту. А шмат беларускіх тавараў у Расеі купляецца за кошт расейскага бюджэту. І зь зьмяншэньнем эканамічнага росту ў Расеі будзе скарачацца беларускі экспарт у РФ.
Па-другое, калі бюджэтныя даходы Расеі будуць скарачацца, то зьменшыцца магчымасьць РФ падтрымліваць „братнія“ краіны, у тым ліку Беларусь, выдзяляць ім крэдыты.
Па-трэцяе, пры зьніжэньні цэнаў на нафту наша нафтаперапрацоўка будзе генэраваць меншы прыбытак».
Чалы: «Ня згодзен з распаўсюджанай вэрсіяй, што прычынай падзеньня цэнаў на нафту стала скарачэньне эканамічнага росту ў Кітаі. Сытуацыя ў Кітаі — хутчэй падстава, а не прычына. Упалі цэны на ўсе сыравінныя тавары, разам з золатам. Гэта зьвязана з актыўным стымуляваньнем сваіх эканомік нацыянальнымі банкамі розных краін. У гэтым сцэнары падзеньне цэнаў на нафту стала нэрвовай рэакцыяй, доўгатэрміновых прычын для гэтага няма.
Таксама ня згодзен з тым, што гэтая тэндэнцыя мае нэгатыўныя наступствы для нашай эканомікі. Бо цэны на нафтапрадукты, выпрацаваныя на беларускіх НПЗ, мала залежаць ад цэнаў на нафту. Існуе часавы лаг у 3–4 месяцы між зьменай цэнаў на нафту і цэнамі на нафтапрадукты. Мы больш залежым ад аб’ёму нафтаперапрацоўкі, а з гэтым у нас усё ў парадку.
Адзінае нэгатыўнае наступства — гэта тое, пра што казаў сп. Чубрык: падзеньне попыту ў Расеі на беларускія тавары».
Які ўплыў акажа на беларускую эканоміку зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня?

Які будзе ўзровень гадавой інфляцыі?
Карбалевіч: «За першы квартал інфляцыя склала 5,4%. Нядаўна Лукашэнка, прымаючы кіраўніцу Нацбанку Ермакову, выказаўся ў тым сэнсе, што крыніцы росту цэнаў у беларускай эканоміцы вычарпаныя, таму цэны моцна павышацца не павінны. Ці насамрэч гэта так?»
Чубрык: «Рост цэнаў — гэта працэс, ягоныя крыніцы невычэрпныя. Усё залежыць ад грашовай палітыкі Нацбанку, ад таго, наколькі скаардынаванымі будуць грашовая і фіскальная палітыка. Гэта адна крыніца росту цэнаў.
Другая крыніца — адміністратыўнае павышэньне тарыфаў на камунальныя паслугі і іншых тарыфаў, якія рэгулююцца дзяржавай. Тут ёсьць магчымасьці для падвышэньня, бо цяперашнія тарыфы складаюць толькі невялікую частку выдаткаў. Таму, наадварот, не існуе перадумоваў для хуткага запавольваньня інфляцыі».
Мінулы год апераджальнымі тэмпамі расьлі рэгуляваныя дзяржавай цэны. Цяпер гэтая крыніца вычарпаная
Чалы: «Мінулы год апераджальнымі тэмпамі расьлі рэгуляваныя дзяржавай цэны. Цяпер гэтая крыніца вычарпаная. Пасьля апошняга паседжаньня ўраду з удзелам Лукашэнкі, дзе ён скрытыкаваў рост цэнаў, было прынята рашэньне адкласьці павышэньне камунальных тарыфаў і цэнаў натуральных манаполіяў.
А ў сэктары, які не рэгулюецца дзяржавай, рост цэнаў невялікі, ня больш за 1% у месяц. Таму, думаю, прыкладна такая і будзе штомесячная інфляцыя. Што дазволіць выйсьці на гадавую інфляцыю ў памеры каля 15%. Калі ня будзе вонкавых шокаў».
Як паўплывае на эканоміку Беларусі падзеньне ўсясьветных цэнаў на нафту?
Карбалевіч: «Вось пра вонкавыя шокі. Пачалося падзеньне ўсясьветных цэнаў на нафту. Цэны на нафту маркі Brent упалі восьмы раз за апошнія дзесяць гандлёвых сэсіяў, а каціроўкі WTI апусьціліся да мінімальнага ўзроўню ў бягучым годзе пасьля таго, як зьнізіўся рост эканомікі Кітаю. Цэны падышлі да псыхалягічна важнай мяжы 100 даляраў за барэль. Пачалося падзеньне расейскага рубля. Экспэрты кажуць пра пагрозы росту вывазу капіталу з Расеі. Якія наступствы гэта будзе мець для эканомікі Беларусі, калі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца?»
Чубрык: «Гэта адзін з найгоршых сцэнараў для беларускай эканомікі. Па-першае, расейскі бюджэт моцна залежыць ад цэнаў на нафту. А шмат беларускіх тавараў у Расеі купляецца за кошт расейскага бюджэту. І зь зьмяншэньнем эканамічнага росту ў Расеі будзе скарачацца беларускі экспарт у РФ.
Калі бюджэтныя даходы Расеі будуць скарачацца, то зьменшыцца магчымасьць РФ падтрымліваць „братнія“ краіны