Аўтар шматлікіх зборнікаў прозы, вершаў, газэтных публікацыяў спачыў у ноч з 2 на 3 лютага ў сваёй кватэры, што на праспэкце Міру абласнога цэнтру, на 86 годзе жыцьця. Да апошняга свайго дня ён заставаўся абаронцам беларускага слова.
Нарадзіўся Іван Аношкін 21 студзеня 1928 году ў вёсцы Антонаўцы Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці. Пісаць па-беларуску пачаў яшчэ школьнікам. Першыя ягоныя творы зьявіліся ў друку ў 1946 годзе. Першы ж зборнік апавяданьняў і гумарэсак «Лішні мінус» — у 1959 годзе.
Кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Сяргей Брыцікаў адзначае вернасьць Івана Архіпавіча беларушчыне.
«Ён належаў да нешматлікай, але вельмі каштоўнай кагорты беларускіх нацыянальных інтэлігентаў. Высілкамі такіх людзей захаваная мова, краіна, успамін пра нашу велічную гісторыю. Заўсёды сьціплы, таленавіты чалавек, ён да апошняга ўдзельнічаў у сустрэчах з чытачамі, самааддана працаваў у грамадзкім „Гарадзкім магістраце“. Займаўся вяртаньнем гістарычных імёнаў нашым вуліцам».
Іван Архіпавіч быў сярод заснавальнікаў у Магілёве ў 1989 годзе Таварыства беларускай мовы:
«Ён усё рабіў, каб беларуская мова не засталася толькі кніжнай. Гэтай вялікай місіі ён служыў усё жыцьцё. Быў заўжды ў народзе. Сустракаўся зь дзецьмі ў дзіцячых садках, бо менавіта адтуль якраз і прывіваецца роднае слова», — кажа старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць.
Старшыня абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Мікола Яцкоў адзначае прынцыповасьць, зь якой Іван Аношкін адстойваў свае погляды:
«Калі ўзьнікла сытуацыя з тым другім Саюзам — Саюзам пісьменьнікаў Беларусі, які адпачкаваўся ад старога Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, і калі яму прапанавалі перайсьці ў новы саюз, ён адказаў, што нікуды ня пойдзе. Казаў: „Я хачу застацца ў саюзе, дзе быў Якуб Колас, Янка Купала, дзе ўсе мае аўтарытэты, якіх я ведаю, якіх я памятаю“. Мова ягоная заўжды была вострая і афарыстычная. Ягоныя фэльетоны, як гаворыцца, заўжды білі ў вока».
Разьвітацца з Іванам Архіпавічам прыйшлі сёньня сябры партыі левых «Справядлівы сьвет». Шмат хто зь іх асабіста знаў беларускамоўнага творцу. Старшыня абласной партыйнай арганізацыі Валер Беразіенка згадвае:
«Вясковы хлопец стаў пісьменьнікам, і ня проста пісьменьнікам, а беларускім пісьменьнікам. Ён выбраў сабе сьцяжыну — сатыра і гумар. Ня так проста ў наш час — і ў савецкі час, і цяпер — быць пісьменьнікам-гумарыстам. Што мне ў Івану Архіпавічу падабалася, дык гэта ягоная калярытная беларуская мова».
Да труны прыйшлі і колішнія малалетнія вязьні канцлягеру «Азарычы». У ім Іван Архіпавіч ледзьве выжыў. Там памерлі двое ягоных малодшых братоў — Яўген і Мікалай. Старэйшы брат Дзьмітры загінуў у партызанах. Пра ваеннае ліхалецьце Іван Архіпавіч напісаў кнігу «Была вайна», аднак выдаць яе пры жыцьці не пасьпеў.
Пахавалі Івана Аношкіна на паўднёва-ўсходніх могілках Магілёва.

Ён усё рабіў, каб беларуская мова не засталася толькі кніжнай. Гэтай вялікай місіі ён служыў усё жыцьцё
«Ён усё рабіў, каб беларуская мова не засталася толькі кніжнай. Гэтай вялікай місіі ён служыў усё жыцьцё. Быў заўжды ў народзе. Сустракаўся зь дзецьмі ў дзіцячых садках, бо менавіта адтуль якраз і прывіваецца роднае слова», — кажа старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць.
Старшыня абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Мікола Яцкоў адзначае прынцыповасьць, зь якой Іван Аношкін адстойваў свае погляды:
«Калі ўзьнікла сытуацыя з тым другім Саюзам — Саюзам пісьменьнікаў Беларусі, які адпачкаваўся ад старога Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, і калі яму прапанавалі перайсьці ў новы саюз, ён адказаў, што нікуды ня пойдзе. Казаў: „Я хачу застацца ў саюзе, дзе быў Якуб Колас, Янка Купала, дзе ўсе мае аўтарытэты, якіх я ведаю, якіх я памятаю“. Мова ягоная заўжды была вострая і афарыстычная. Ягоныя фэльетоны, як гаворыцца, заўжды білі ў вока».
Што мне ў Івану Архіпавічу падабалася, дык гэта ягоная калярытная беларуская мова