Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: «Мае пакупніцкія магчымасьці рэзка скараціліся»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лісьце дамоў падзяліўся апошнімі навінамі са свайго турэмнага жыцьця. У Бабруйскай калёніі, дзе трымаюць Бяляцкага, шмат хто сярод вязьняў зараз хварэе.

Алесь Бяляцкі таксама піша, што не хапае тых ста тысяч грашовага ліміту, які яму дазволены, на набыцьцё у турэмнай краме пэўных харчоў.

«Кошты ў турэмнай краме падняліся і мая пакупніцкія магчымасьці рэзка скараціліся», — цытуе ліст Натальля Пінчук.

Вось яшчэ вытрымка з ліста Алеся Бяляцкага дамоў.

«Зьменаў асаблівых у мяне зараз не адбываецца, паціху працую. Праца і сон адбіраюць дзьве траціны дня».

Старшыня праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў. Палітвязень кажа, што атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG