Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заручыцца падтрымкаю, займець / здабыць падтрымку; гарантаваць бясьпеку


Юрась Бушлякоў, Менск

Паўтор iдзе, несумненна, ад паслоўнага перакладу з расiйскае мовы. Думаюць: получить поддержку, обеспечить безопасность, а тады слова за словам перакладаюць, i выходзiць, што падтрымку ў нас атрымлiваюць, а бясьпеку забясьпечваюць. На дзiва, перакладныя расiйска-беларускiя слоўнiкi iгнаруюць тыя цяжкасьцi, якiя ў гэтым выпадку можа мець ня вельмi ўпэўнены ў беларускай мове чалавек, – не падаюць у расiйскай частцы названых частотных словазлучэньняў.

Разьбярэмся па парадку. Падтрымку, падтрыманьне зь нейчага боку можна мець. Калi ж мы ня маем падтрымкi, можам спрабаваць яе займець або, iначай кажучы, ёю заручыцца. Прыкладаючы намаганьнi, праяўляючы настойлiвасьць, падтрымку таксама здабываем. А вось бясьпекугарантуем або проста даем. Можам, напрыклад, сказаць, што новыя тэхналёгii даюць большую бясьпеку ў вытворчым працэсе. Да злучэньня гарантаваць / даць бясьпеку наблiжаецца значэньнем беларускi дзеяслоў заcьцерагчы: часам можам абысьцiся iм.

Зараз папрактыкуем яшчэ раз, засьцерагаючы сябе ад кáлек з паўторамi: нам удалося заручыцца падтрымкаю, займець падтрымку, пасьля доўгiх пераконваньняў мы здабылi падтрымку, гарантавалi бясьпеку краiны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG