Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белаве[с]кi, нясьвi[с]кi; нарэ[с’]це


Юрась Бушлякоў, Менск

Сёньня – яшчэ пра два выпадкi прыпадабненьня. Па-беларуску трэба гаварыць: латы[с]кi, нясьвi[с]кi, чэ[с]кi, таксама, як гаворым, напрыклад, тавары[с]кi. Савецкая рэформа беларускай мовы, праведзеная ў 1933-iм, увяла нефанэтычныя напiсаньнi геаграфiчных i этнiчных найменьняў. Цяпер часта, iдучы сьледам за напiсаньнямi, робяць у нас памылкi ў вымаўленьнi. Вымаўляюць: ры[шс]кi або сура[шс]кi. Такога зьбегу зычных нельга дапускаць. Гэты зьбег павiнен нэўтралiзавацца, зьнiкнуць, на стыку кораня й суфiкса абавязкова застаецца толькi адзiн гук [c]: скажам, белаве[с]кi, вол[с]кi, пары[с]кi, пецярбур[с]кi, сура[с]кi. Закон прыпадабненьня шыпячага да сьвiсьцячага мае сiлу i ў спалучэньнях зычных шц i жц. Прыслоўе нарэшце й форма дзеяслова нарэжце пiшуцца па-рознаму, а гучаць аднолькава – нарэ[c’]це: нарэ[с’]це прыйшлi й хлеба, калi ласка, нарэ[c’]це.

Паказаныя тут прыклады павiнны яшчэ раз прыпомнiць нам добра вядомае: напiсаньне далёка не заўсёды супадае з вымаўленьнем. Каб гаварыць правiльна, трэба ведаць нормы артаэпii. Пра некаторыя зь iх мы працягнем размову праз тыдзень, у наступным “артаэпiчным” выпуску “Жывой мовы”. Сёньня яшчэ толькi паўторым разабранае: латы[с]кi, нясьвi[с]кi, пары[с]кi, ры[с]кi, чэ[с]кi;, адрэ[с’]це нам шынкi, нарэ[с’]це дачакалiся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG