Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: ЛОДКА І ЧОВЕН


Юрась Бушлякоў, Менск

Доўгiя вякi ў жывой беларускай мове човен абазначаў лодку, высечаную з аднаго дрэва – дуба, лiпы або, скажам, ясеня. У мiнулым стагодзьдзi традыцыйныя чаўны-аднадрэўкi амаль выйшлi з ужытку. Слова човен, асаблiва ў мове мастацкай лiтаратуры, усё часьцей ужывалася для называньня ўсякае лодкi, незалежна ад яе формы й прызначэньня. Акадэмiчныя слоўнiкi такое ўжываньне ўзялi пад увагу, фiксуючы, што човен – ня толькi ‘лёгкая лодка з аднаго дрэва’, але й ‘лодка наагул’. Сёньня ў беларускiм маўленьнi й тэкстах можна заўважыць маторныя, спартовыя, гоначныя, ратавальныя, нават падводныя чаўны. “Мая свабода – човен падводны памiж Сцылаю ды Харыбдай”, – напiсаў у вершы, прасьпяваным Касяй Камоцкаю, Мiхал Анемпадыстаў. У цяперашняй беларускай мове маем, такiм чынам, абсалютныя сынонiмы – лодку й човен. А значыць, можам сказаць: турыстычны човен, падводны човен, як i турыстычная лодка, падводная лодка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG