Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛАНЦЁРЫ ЗАПРАШАЮЦЬ УСІХ У КУРАПАТЫ Ў НЯДЗЕЛЮ 24 САКАВІКА А 18-Й ГАДЗІНЕ, КАБ АДЗНАЧЫЦЬ ПАЎГОДЗЬДЗЕ ВАХТЫ ПАМЯЦІ


Ганна Соусь, Менск

Некаторыя валанцёры паставіліся да гэтага візыту не зусім прыязна. Гаворыць добраахвотнік Цімур:

(Цімур: ) "Прыходзіў кіраўнік Камітэту міру, пачынаў пра "падкову" распавядаць. Калі ён зайшоў, я прынцыпова не ўставаў з ложка".

Але канфлікту паміж прадстаўнікамі Камітэту міру й валанцёрамі не было. Працягвае Антось Шкурынскі.

(Шкурынскі: ) "Гаварылі, вось мы такія добрыя, усім дапамагаем. І вы таксама добрыя, пад трактары кідаліся. Давайце што-небудзь тут пабудуем. Асабліва ў палеміку зь імі не ўступалі. Ня сталі тлумачыць, што ніякага будаўніцтва з тэхнікай мы тут не дазволім. Яны гэта і так добра ведаюць. Яны зайшлі ў намёт, а потым пагаварылі з двума палкоўнікамі ў адстаўцы".

Антось Шкурынскі зьвярнуў увагу на тое, што ў часе наведваньня ўрочышча прадстаўнікі Камітэту міру нават не падняліся на курапацкі ўзгорак — туды, дзе большасьць пахаваньняў.

У нядзелю 24 сакавіка споўніцца паўгады, як у Курапатах пачалася бестэрміновая вахта памяці. Валанцёры хочуць сабраць ва ўрочышчы ў гэты дзень як мага больш людзей — усіх тых, хто спрычыніўся да абароны нацыянальнага нэкропалю. Распавядае актывістка Люда:

(Люда: ) "Тут будзе сход, прысьвечаны паўгодзьдзю нашага знаходжаньня ў Курапатах. Я запрасіла спадара Скіргайлу, каб ён пайграў нам на дудзе. Павінны прыйсьці й Павал Севярынец, і Сяржук Высоцкі, і ўсе абаронцы Курапатаў. Будзем шчыра радыя ўсіх бачыць".

А перад сходам у Курапатах большасьць валанцёраў плянуе ўзяць удзел у акцыі з нагоды Дня Волі. Гаворыць добраахвотнік Цімур:

(Цімур: ) "Абаронцы Курапатаў вырашылі, што пойдуць шэсьцем разам з КХП БНФ. Трэба зрабіць нешта нармалёвае".

(Люда: ) "Усё ж гэта Дзень Волі, дзень свабоды беларускага народу. І мы ня хочам падпарадкоўвацца цяперашнім ціхім выступам, якія нечым нагадваюць браханьне маленькага сабачкі на слана. Лепш зрабіць нешта насамрэч моцнае".

Зь меркаваньнем валанцёркі Люды згодныя ўсе актывісты, што былі сёньня ў лягеры. Дарэчы, аднаму зь іх, Цімуру, сёньня споўнілася дваццаць гадоў. Раніцай ён прымаў вінашаваньні ад сяброў за курапацкім сталом зь фірмовай стравай — макаронамі з тушонкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG