Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЛЯГЕРЫ АБАРОНЦАЎ КУРАПАТАЎ ЗЬЯВІЛАСЯ ГІТАРА


Ягор Маёрчык, Менск

Старэйшы ў лягеры Дзяніс кажа, што зьяўленьне гітары — гэта адзіная падзея за вечар суботы і першую палову нядзелі.

(Дзяніс: ) "Тут амаль кожны другі, як высьветлілася, паэт. Вельмі ціха ўначы гучала гітарная музыка. Зьявілася нават чорная сумная курапацкая рамантыка. Ноч прайшла спакойна. Сядзелі два амонаўцы, вельмі ўважліва слухалі, спрабавалі штосьці зразумець".

Абарона Курапатаў ўжо доўжыцца блізу шасьці месяцаў. Жыхары лягеру ўдзячныя грамадзянам, якія ўвесь гэты час падтрымлівалі іх грашыма і ежай. Валанцёры кажуць, што іхная вахта на беларускім нэкропалі ў чарговы раз прыцягнула ўвагу грамадзтва да праблемы ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў савецкага часу. Абаронцы абяцаюць і надалей усталёўваць крыжы на месцы масавых расстрэлаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG