Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 14 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“З ініцыятывы навучэнцаў у беларускай сярэдняй школе гораду Ветка адбыўся вечар, прысьвечаны 300-годзьдзю ўзьяднаньня Ўкраіны з Расеяй. Вучаніцы Р.Куратнікава і Д.Кавалёва расказалі прысутным аб жыцьцёвым шляху Багдана Хмяльніцкага, выдатнага дзяржаўнага дзеяча і палкаводца, пад кіраўніцтвам якога ўкраінскі народ вёў гераічную барацьбу за вызваленьне сваёй радзімы ад прыгнёту польскай шляхты. Т.Далгадзіліна зьвярнула ўвагу юных слухачоў на значэньне Пераяслаўскай Рады, якая прыняла рашэньне аб узьяднаньні Ўкраіны з Расеяй, рашэньне, якое было волевыяўленьнем свабодалюбнага ўкраінскага народу”.

“Народная газета”, 1994 год:

“Візыт у рэспубліку прэзыдэнта ЗША мае ня толькі велізарнае палітычнае і эканамічнае значэньне, але зьяўляецца важным яшчэ і ў маральным сэнсе”, — такую ацэнку прыезду ў Беларусь высокага госьця даў міністар замежных спраў рэспублікі П.Краўчанка на праведзенай у МЗС рэспублікі прэс-канфэрэнцыі. Паводле словаў кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства, візыт уяўляе сабой прарыў інфармацыйнага вакуўму, які аб’ектыўна існаваў у сувязі з тым, што Беларусь не зьяўлялася асобнай сувэрэннай дзяржавай. І менавіта гэты візыт дапаможа набыць рэспубліцы сваё аблічча на міжнароднай арэне”.

“Витебский курьер”, 1994 год:

“Курьер” заўсёды, выкарыстоўваючы матэрыялы іншых аўтараў, згадвае крыніцу. Адрозна ад яго ёсьць журналісты, якія дазваляюць сабе гэтага не рабіць. Асабліва гэтым грашаць на Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. У студзені мінулага году “ВК” ужо зьвяртаўся пісьмова да кіраўнікоў кампаніі аб захаваньні аўтарскіх правоў, з патрабаваньнем згадваць крыніцу інфармацыі, якая чытаецца ў “Панараме” на ТБ, у навінах і “Радыёфакце” на радыё… Колькі месяцаў таму “пірацтва” актывізавалася… Не хацелася б нагадваць журналістам пра этыку, прафэсіяналізм, аднак даводзіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG