“Чырвоная зьмена”, 1963 год:
“Адкрыта падпіска на 1964 год на газэты і часопісы. Калі вы цікавіцеся жыцьцём народаў сацыялістычных краін, іх посьпехамі ў навуцы, тэхніцы, культуры і мастацтве — выпісвайце і чытайце часопісы “Болгария”, “Венгерские новости”, “Вьетнам”, “ГДР — информация и иллюстрации”, “Корея”, “Народная Румыния”, “Новая Корея”, “Польша”, “Современная Монголия”, “Социалистическая Чехословакия” і іншыя выданьні, якія выходзяць на расейскай мове. Падпіска на гэтыя выданьні прымаецца паўсюдна ўсімі прадпрыемствамі сувязі і “Саюздруку”, а таксама грамадзкім актывам па месцы вашай работы або вучобы”.
“Советская Белоруссия”, 1973 год:
“Сталы прадстаўнік Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяй В.С.Сьмірноў здаў на захаваньне генэральнаму сакратару ААН К.Вальдхайму граматы аб ратыфікацыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай Міжнароднага пакту аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя пакты былі ратыфікаваныя Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР 5 кастрычніка 1973 году і зьяўляюцца найважнейшымі міжнародна-прававымі актамі ў галіне забесьпячэньня правоў і свабодаў чалавека”.
“Знамя юности”, 1983 год. Г.Цыонскі, сябра Рэспубліканскага штабу кіраваньня разьвіцьцём масавай трусагадоўлі:
“Дзеці з 12 вясковых населеных пунктаў вучацца ў Іжаўскай сярэдняй школе Вялейскага раёну. Яшчэ нядаўна мала хто зь іх захапляўся трусамі, а цяпер каля 100 вучняў даглядаюць гэтых жывёлаў на школьным трусятніку. У 1981 годзе школа вырасьціла 210 трусоў, у 1982 — 250. Усе яны прададзеныя нарыхтканторы райспажыўсаюзу… Пачынаньне падтрыманае многімі школамі. Палічым, што гэта дасьць аднаму Вялейскаму раёну, у якім звыш 20 тысяч двароў. Аказваецца, будзе выраблена 300 тон мяса трусоў, або ў 17 разоў больш, чым у 1981 годзе. У цэлым жа па рэспубліцы далучэньне да гадоўлі трусоў кожнага другога вясковага двара абяцае павелічэньне закупак мяса трусоў да 23 тысяч тон і шкурак да 7,5 млн. штук”.