Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 4 ЛІСТАПАДА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Минские губернские ведомости”, 1853 год:

“Узяты за непісьменнасьць у Гдоўскім ўезьдзе жыд Меер Ёселевіч Міхалевіч на допытах у Гдоўскім, Барысаўскім і Ігуменскім Земскіх Судах аб’явіў розныя паказаньні, але ніводнае зь іх не пацьвердзілася. З чаго Ігуменскі Земскі Суд аб’яўляе для адшуканьня сваякоў гэтага валацугі ці грамадзтва, да якога ён належыць. Прыкметы яго наступныя: гадоў ад нараджэньня каля 40, рост 2 аршыны 2 вяршкі, валасы і бровы чорныя, вочы піўныя, нос і рот сярэднія, твар крыху выцягнуты, рабы, падбародзьдзе звычайнае, асаблівыя прыкметы: на плячох маецца горб і на абедзьвюх нагах сярэднія пальцы зрасьліся”.

“Бацькаўшчына”, 1953 год:

“Беларускі народ у восеньскі лістападзкі пэрыяд традыцыйным звычаем сьвяткаваў Дзядоў, калі кажная сялянская сям’я за рытуальнай вячэрай прыпамінала ўсіх сваіх продкаў, што адыйшлі ў вечнасьць. Мы-ж павінны ўшаноўваць памяць у першую чаргу загінуўшых нашых нацыянальных герояў і мучанікаў за народную справу. Гэтым мы ня толькі будзем аддаваць належную ім чэсьць за іхнія чыны, ахвяры й бязьвінныя мукі, але й пакінем у сьвежай памяці й для наступных пакаленьняў беларускага народу ўсе тыя жахлівыя злачынствы, дакананыя над нашым народам праступным бальшавізмам”.

“Советская Белоруссия”, 1993 год:

“Паводле зьвестак Дзяржкамстату, у Рэспубліцы Беларусь ускладняецца дэмаграфічная сытуацыя. Колькасьць тых, хто нарадзіўся ў студзені-верасьні, скарацілася ў параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году на 6,6 тысячы чалавек, або на 7%. На 1 тысячу насельніцтва рэспублікі выпадала 11,6 тысячы тых, хто нарадзіўся, супраць 12,5 у студзені-верасьні 1992 году. Колькасьць памерлых павялічылася на 9,8 тысяч чалавек, або на 11%, і склала 12,4 на адну тысячу насельніцтва супраць 11,1 у студзені-верасьні 1992 году. Колькасьць насельніцтва рэспублікі на 1 кастрычніка 1993 году склала 10,4 мільёны чалавек і павялічылася за 9 месяцаў бягучага году на 18 тысяч, або на 0,2%”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG