Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жнівень 22-га


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларускі Дзяржаўны акадэмічны тэатар. Сёньня, 22 жніўня, перад ад’ездам за мяжу, у сувязі зь вялікім посьпехам адбудзецца па жаданьню публікі апошні разьвітальны канцэрт на абсалютна новай праграме заслужанага артыста рэспублікі прэм’ера Маскоўскага Дзяржаўнага Акадэмічнага Вялікага тэатру Г.С.Пірагова, прэм’еркі Маскоўскай Дзяржаўнай опэры А.Ганчаровай (сапрана) пры ўдзеле вольнага мастака Румянцава (раяль). Выключна новая праграма. Між іншым, Г.С.Пірагоў выканае опэрныя нумары ў касьцюмах і грыме. Пачатак дакладна а 9 з паловай гадзіны вечара”.

І яшчэ адна аб’ява, гэтым разам у “Знамя юности” ад 22 жніўня 1963 году:

“Паважаныя грамадзяне! Не забудзьцеся адправіць родным і знаёмым пасылкі з садавінай. Адправіць пасылку вы можаце на любым з рынкаў Менску: Камароўскім, Юбілейным, Сураскім, Чэрвеньскім, трактарнага і аўтамабільнага заводаў, дзе для вашых паслугаў створаныя спэцыяльныя прыёмныя пункты. Пасылкі прымаюцца таксама ва ўсіх гарадзкіх аддзяленьнях сувязі. Пасылкі з садавінай прымаюцца толькі ў чыгуначныя пункты, дзе ёсьць прадпрыемствы сувязі, і ў пункты пасадкі самалётаў. Максымальная вага пасылкі — 10 кіляграмаў”.

“Витебский курьер” у 1993 годзе, інфармацыя пад загалоўкам “Справа аб забойстве Аляксандра Баранава слухаецца ў Воршы”:

“25 жніўня спаўняецца роўна год і сем месяцаў, як спэцназаўцы сьмяротна зьбілі дубінкамі васемнаццацігадовага студэнта Віцебскага мэдінстытуту Аляксандра Баранава. На гэты дзень у народным судзе гораду… Ворша прызначанае слуханьне гэтай справы. Працэс абяцае быць працяглы. Тром падсудным (два — спэцназаўцы і ўстаноўлены праз год супрацоўнік пазаведамаснай аховы) інкрымінуюцца арт.106 ч.2 — знарокавыя цяжкія цялесныя пашкоджаньні і арт.167 ч.2 — перавышэньне паўнамоцтваў. Праўда, ня будзьма загадваць, усе будзе залежыць ад судзьдзяў, адвакатаў і 47 сьведкаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG