Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме


Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту statkevich.org
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту statkevich.org

29 сьнежня, напярэдадні Новага году, палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме.

"Гэта быў сапраўдны цуд на Каляды, - гаворыць Марына Адамовіч. - Першая магчымасьць спатканьня, аб якой я даведалася раніцай, і праз тры гадзіны была ў Магілёве... Сустрэча працягвалася роўна дзьве гадзіны. Я пабачыла яго другі раз на працягу году, які Мікалай правёў у турме. Праз год яму, нарэшце, быў зьменены рэжым утрыманьня, што і дало права на другое спатканьне. Канешне, я ня стала чакаць і хвіліны, як толькі аб гэтым даведалася. Дарэчы, - сьмяецца Марына, - Мікалай аб рашэньні камісіі даведаўся, толькі пабачыўшы мяне", паведамляе сайт statkevich.org.

Па словах жонкі, Мікалай Статкевіч "абсалютна не зьмяніўся. Ён трымаецца цудоўна, быў вельмі крануты той падтрымкай, якую аказваюць яму і мне самыя розныя людзі.

Мікалай прасіў перадаць словы ўдзячнасьці тым, хто яго падтрымлівае, а таксама свой клопат пра мужных маладых хлопцаў, якія цаной сваёй свабоды і здароўя бароняць свой гонар і гонар нашай краіны. Ён просіць не забываць пра тых, хто сустракае гэтыя сьвяты за кратамі, - пераказала жонка. - А яшчэ быў вельмі ўзрадаваны навіной пра шлюб Насты і Зьмітра, якіх шчыра віншуе і зычыць хуткай сустрэчы на волі. Па словах Міколы, Зьміцер - самы годны, шляхетны і мужны чалавек, і ён вельмі рады павіншаваць іх з Настай".

Марына кажа, што Мікалай, па-ранейшаму, знаходзіцца ў СІЗА, са "старым" суседам, шмат чытае, займаецца спортам, на ўмовы ўтрыманьня не скардзіўся. Дарэчы, ён чуў фэйервэрк, які зладзілі ў яго гонар ля сценаў турмы 19 сьнежня, і прасіў перадаць падзяку "артылерыстам".

Ён, як і раней, катэгарычна адмаўляе любую магчымасць любых "прашэньняў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG