Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Статкевіча: Шанцаў на спатканьне з Міколам сёлета амаль няма


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Паводле Мікалая Статкевіча, яму не даводзіцца разьлічваць на палягчэньне рэжыму.

З экс-кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам ў турме сустрэліся бацька і жонка. Спатканьне доўжылася ўсяго 2 гадзіны. За размовай сачыла супрацоўніца турмы, адзначае жонка вязьня Марына Адамовіч. Марына Адамовіч распавядала пра шмат якія побытавыя падрабязнасьці знаходжаньня мужа ў турме, якія ёй сталі вядомыя, а потым згадала, што шанцаў на палягчэньне рэжыму для Мікалая вельмі мала, а значыць, ёй не атрымаць сёлета яшчэ аднаго спатканьня.

«Для мяне гэта вельмі крытычна, бо гэтак я магла разьлічваць яшчэ на адно спатканьне і на яшчэ адну бандэрольку бандэрольку ў 2 кіляграмы. А яшчэ ён прасіў тых, хто яму пісаў і не атрымаў адказы, скардзіцца ў пракуратуры, бо гэта крыху дапамагае. Вельмі сьмешны момант: яму піша такі актывіст Леанід Гаравы, наш аднапартыец. Ён піша заказнымі лістамі, а Мікола ўвесь час атрымліваў пустыя капэрты. З укладкай ад цэнзара, што перапіска з асуджанымі забаронена. І раптам атрымаў сапраўдны ліст, але з той жа ўкладкай ад цэнзара. Дык нават, казаў, спужаўся, ці не арыштавалі Гаравога. Я супакоіла, што не.»

Пра мужа Марына паведаміла, што з твару ён схуднеў, але ў плячах быццам стаў шырэйшы, бо займаецца фізычнымі практыкаваньнямі. Мікалай Статкевіч адбывае свой тэрмін — 6 гадоў зьняволеньня — у крытай Магілёўскай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG