Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вянок памяці. Натальля Меркіс


Натальля Меркіс, архіўнае фота
Натальля Меркіс, архіўнае фота

22 лістапада ў Гомелі разьвітваюцца з Натальляй Меркіс, сяброўкай моладзевай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі «Талака». Натальля памерла на досьвітку 21 лістапада.

Яна прыйшла на гэты сьвет восеньню 1974 году й восеньню, на 39 годзе зямнога жыцьця, сышла зь яго. Ціха й незаўважна, акурат так, як ападае апошні бярозавы лісток. Адно толькі радавала, што адбылося гэта на руках любага чалавека, Яўгена Меркіса, цяперашняга кіраўніка гомельскай «Талакі».

Яўген: «Гэта была незвычайная жанчына, шчыры й сумленны чалавек, адкрыты для ўсяго сьвету. У нейкім сэнсе яна мела „ружовыя акуляры“ і з гэтай прычыны й сама згінула».

Натальля гатовая была адгукнуцца на бяду любога чалавека й вельмі давярала мэдыкам, калі гэта тычылася яе ўласнага здароўя. Яшчэ ў 2003 годзе Натальлю паставілі на ўлік у абласным анкалягічным дыспансэры, а пасьля зьнялі з уліку. Сказалі, што хвароба адступіла. Яна, выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, працягвала выкладаць гісторыю ў гарадзкой сярэдный школе № 10 і ўсёй душой аддалася грамадзкай дзейнасьці ў краязнаўчай суполцы «Талака». Займалася пераважна рэжысурай народных сьвятаў, такіх як Гуканьне вясны, Купальле, і заўсёды казала сябрам: «Гэта маё прызваньне».

Былая кіраўніца «Талакі» Ларыса Шчыракова згадвае: «Ёй і паплакацца можна было, і ўцеху ў яе знайсьці. Натальля — залаты чалавек».

Пахаваньне Натальлі Меркіс (у дзявоцтве Маркевіч) адбудзецца 22 лістапада папаўдні на могілках ля Чарнігаўскай шашы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG