У першую групу ўваходзілі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін з заснавальнікаў БХД Віталь Рымашэўскі.
У другую групу ўваходзілі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард.
Тое, што прадстаўнікі апазыцыі сустракаюцца з назіральнікамі рознымі групамі, Анатоль Лябедзька патлумачыў «Свабодзе» так:
«Я думаю, баяліся, каб Рымашэўскі не перасекся з Фядутам. Калі сур’ёзна,то, відаць, падзялілі тых, хто праводзіць кампанію актыўнага байкоту і тых, хто лічыць, што можна гуляць па правілах улады і таксама мець пазытыўныя вынікі».
Паводле Лябедзькі, гэта сустрэча была з кароткачасовымі назіральнікамі АБСЭ.
«Я мяркую, што гэта былі яшчэ і дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Таму было важна зрабіць ня толькі аналіз таго, што адбылося, колькі пусьцілі ў эфір, колькі не пусьцілі. Я яшчэ зрабіў акцэнт на тое, што АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ трэба мяняць стратэгію па Беларусі. Сытуацыя з нагляданьнем, канстатацыя таго, што і так ведаюць, што будзе — вычарпала сябе. На парадку дня стаіць задача знайсьці мэханізмы, каб хатняе заданьне, якое мае афіцыйны Менск, выконвалася. Калі яно пачне выконвацца, то тады будзе сэнс у нагляданьнях. Па другое, спроба навучыць дэмакратыі прызначаных дэпутатаў атрымала фіяска. За 11 гадоў гэта не прывяло да посьпеху, наадварот, усё заканадаўства — рэпрэсіўнае, Яно было прынятае ў апошні час прызначанымі дэпутатамі, якія былі прадстаўлены ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Над гэтым таксама трэба думаць».
Уладзімер Някляеў сказаў, што самым цяжкім пытаньнем для разуменьня назіральнікаў было тое, як зафіксаваць парушэньні і фальсыфікацыі, калі яны будуць, на тых выбарчых участках, дзе няма прадстаўнікоў ад апазыцыі.
«Таксама яны не хацелі ўлазіць у прычыны, па якіх адбыўся раскол у тактыках розных апазыцыйных структураў на выбарах. Яны хацелі зразумець, калі мы прымалі гэтае рашэньне ісьці двума калёнамі, ці думалі мы пра тое, якія будуць з гэтага вынікі».