Галоўная мэта кампаніі, якую 20 верасьня прэзэнтавалі «Малады фронт» і «Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты» — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня судовага перасьледу за палітычныя перакананьні.
Намесьнік старшыні «Маладога Фронту» Мікола Дземідзенка кажа:
«Усе свае высілкі, усю сваю супольную працу мы будзем скіроўваць на тое, каб узьняць тэму палітзьняволеных у грамадзтве. Бо не сакрэт, што гэтая тэма амаль забытая. Большая частка грамадзтва ў прынцыпе ня можа адэкватна адказаць, ёсьць у краіне палітзьняволеныя ці не».
Ад сёньняшняга дня свой подпіс за вызваленьне палітзьняволеных можна паставіць праз інтэрнэт.
Лідэрка «МХД» Марына Хоміч тлумачыць:
«Подпіс он-лайн адразу накіроўваецца ва ўсе адпаведныя дзяржаўныя ўстановы. Гэта робіцца для таго, каб улады бачылі, колькі людзей выступаюць за вызваленьне палітвязьняў, бо паводле зьменаў у Закон аб зваротах грамадзян кожны подпіс яны павінны будуць ня толькі разгледзець, але і даць на яго адказ».