Амаль месяц беларускія ўлады спачатку адмаўлялі, а потым замоўчвалі факт так званага «швэдзкага дэсанту» — дзёрзкай акцыі з плюшавымі мядзьведзікамі, скінутымі над Беларусьсю двума пілётамі-аматарамі, якія бесьперашкодна перасеклі літоўска-беларускую мяжу і гэтак жа лёгка пакінулі неба Беларусі, не заўважаныя супрацьпаветранай абаронай.
І вось на мінулым тыдні тое, што было відавочным для ўсіх, вымушана было прызнаць і кіраўніцтва Беларусі. Некалькі беларускіх генэралаў разьвіталіся з высокімі пасадамі, іншыя атрымалі вымовы і папярэджаньні.
Слухачы «Свабоды» ахвотна камэнтуюць гэтую скандальную сытуацыю. Пачну сёньняшнюю размову з аднаго зь лістоў на гэтую тэму. Іван Кузьняцоў з Полацку піша:
«Мяне сапраўды па-добраму ўзрушыла акцыя швэдаў, якія раскідалі цацачных мядзьведзікаў над Беларусьсю, ледзь не даляцеўшы да рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Вось і дачакаліся: Беларусь, як маленькі асколак СССР, мае ўласных Матыясаў Рустаў. Прычым у мядзьведжых масках.
Праўда, дэсантная мядзьведжая высадка ў Івянцы пацярпела лякальную няўдачу: „дэсантнікаў“ пахапала міліцыя. А вось на ўскраіне Менску некалькі плюшавых парашутыстаў аселі-такі на кансьпіратыўных кватэрах у новых гаспадароў. Асабіста я жадаю, каб падобнае паўтарылася.
Па сутнасьці, невялікая швэдзкая рэклямная кампанія даслала антыбеларускай дыктатуры сымбалічную „чорную метку“. Схіляю галаву перад адвагай і вытрымкай таго чалавека, які не збаяўся спачатку навучыцца кіраваць самалётам, а потым — рызыкнуць жыцьцём, паспрабаваўшы прарваць нашу так званую „супэрсучасную“ супрацьпаветраную абарону. Гэта выглядала асабліва эфэктна на тле таго, што напярэдадні на парадзе ў Менску ўлада хвалілася супрацьпаветранымі комплексамі „ТОР“, прызначанымі для малых вышыняў. Цікава, куды гэтыя комплексы паехалі пасьля параду.А можа, яны толькі для парадаў і прызначаныя? Так што, аказваецца, рассыпаць улёткі над Беларусьсю можна беспакарана. І ня толькі з самалёта».
Ня думаю, спадар Іван, што нехта ў блізкай будучыні адважыцца паўтарыць бясстрашную акцыю швэдзкіх пілётаў. Рызыка насамрэч была вялізная. Памятаючы пра тое, як у сярэдзіне 90-х гадоў на загад Лукашэнкі ў беларускім небе бязьлітасна расстралялі паветраны шар зь бяскрыўднымі амэрыканскімі спартоўцамі — можна ўявіць, які лёс напаткаў бы швэдаў, калі б іх выявілі і паднялі ў паветра зьнішчальнікі.
А наступствы гэтага на першы погляд легкадумнага палёту могуць быць вельмі сур’ёзныя. І справа ня толькі ў адстаўках генэралаў.
Калі дыктатара баяцца і дрыжаць перад ягонай ваеннай машынай — ён толькі ўмацоўваецца. А вось калі зь яго насьміхаюцца і доказна дэманструюць, што расхваленая вайсковая магутнасьць — усяго толькі блеф, пустая пахвальба — гэта для дыктатуры зьнішчальны ўдар.
...Нагадаю, што камуністычны рэжым у СССР пасьля прызямленьня Руста на Краснай плошчы праіснаваў чатыры гады...
Кароткі ліст-рэпліка на тэму «швэдзкага дэсанту» ад Уладзімера Цыбенкі з Івацэвічаў. Слухач піша:
«Вось жа, не забываецца пра нас Эўропа, клапоціцца. Вялікі шум узьняўся вакол гэтага швэдзкага самалёта. Я так разумею, добра ім гэны самалёт дапёк — доўга будуць генэралы да прытомнасьці прыходзіць... Але выбачайце — болей не магу сказаць на такую палітычную тэму. Вы мяне павінны зразумець...».
Разумеем вас, спадар Уладзімер — як тут не зразумець... У гэтай сувязі мне згадваецца адказ перапалоханай івянецкай цёткі, якая спачатку прызналася журналістам «Свабоды», што бачыла, як падалі зь неба швэдзкія цацачныя мядзьведзікі. А потым адумалася, пачала перапытваць — маўляў, «мяне ж за гэта ў міліцыю не забяруць, судзіць ня будуць?»
Пра сваё стаўленьне да выбарчай кампаніі піша ў новым лісьце на «Свабоду» наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў, што пад Полацкам:
«Я на гэтыя выбары не пайду. Ня дзеля падтрымкі байкоту, а проста: не пайду, і ўсё. Я — сам па сабе, я — нічый.
Наагул, пры напаміне пра выбары ў мяне апошнім часам узьнікае толькі адна асацыяцыя: дуэт ката Базіліё і лісы Алісы зь вядомага савецкага дзіцячага фільму пра Бураціна. Памятаеце?
Ліса Аліса (сапрана):
«Какое небо голубое!
Мы не сторонники разбоя!
На дурака не нужен нож,
Ему с три короба наврёшь —
И делай с ним что хошь!»
А за ёй — кот Базіліо (сіпаты барытон):
«Пока живут на свете дураки,
Обманом жить нам, стало быть, с руки!»
Дуумвірат, які праводзіць у нас выбарчую кампанію, вельмі нагадвае гэты дуэт. Розьніца толькі ў тым, што ў апошнім выпадку мы маем два сіпатыя барытоны. Тэкст можна пакінуць бязь зьменаў, таму што дадаць нешта да яго мне, бадай, цяжка. Напэўна, крызіс жанру.
Зноў вярнуся да выказваньняў Рыгоравіча падчас ягоных лацінаамэрыканскіх вакацый (назваць дзелавым візытам гэты ваяж, на жаль, не выпадае). Дый наагул да ягоных выказваньняў.
Мяркую, што на прэзыдэнцкае крэсла Рыгоравіч трапіў дзякуючы свайму языку. Дакладней, ня трапіў, а... нават ня ведаю, як сказаць — зваліўся ў гэтае крэсла, ці што? Я, здаецца, пісаў неяк на «Свабоду», што Рыгоравіч мае вялікі талент — намаляваць сьветлую будучыню і расфарбаваць яе ў ружовыя і блакітныя колеры. Калі працягваць аналёгію з выяўленчым мастацтвам, то стыль гэтых «твораў» я б вызначыў як «авангардысцка-супрэматысцка-гжэльска-хахламскі росьпіс». З супрэматызмам Рыгоравічавы мастацка-красамоўныя экзэрсісы яднае геамэтрычная прастата і нявызначанасьць — кожны бачыць у іх, як, напрыклад, у «Чорным квадраце» Малевіча, сваё — тое, што хоча ўбачыць. З хахламой і гжэльлю — народнасьць і вясёлкавая, сьвяточная яркасьць фарбаў. З авангардызмам — скажэньне аб’ектыўнай рэальнасьці.
Вось і ў вэнэсуэльскіх прамовах Рыгоравіча я, як і ўсе, убачыў сваё — ягоныя дынастычныя намеры і мары. Зрэшты, я не адзін такі — зазірніце ў інтэрнэт, і вы ўбачыце, што вельмі вялікая колькасьць, а можа, нават большасьць камэнтароў скіраваная ў гэты бок. Таму выснову я раблю такую: не пашкодзіла б Рыгоравічу хоць бы час ад часу стрымліваць свой прамоўчы талент. Хто яго прасіў марыць услых наконт пэрспэктываў сьветлай будучыні праз дваццаць пяць год, ды яшчэ ў сувязі зь Мікалаем Аляксандравічам? Вось напружвайся цяпер, шаноўны, апраўдвайся, распавядай нам, як твае сыны наеліся прэзыдэнцтва. Эх, загубіць Рыгоравіча ў палітычнай барацьбе тое самае, што прынесла калісьці ў ёй перамогу — ягоны язык!«.
Сапраўды, спадар Кастусь, гаварыць з пэўнасьцю пра тое, што будзе праз чвэрць стагодзьдзя (а тым больш чалавеку, якому да пэнсійнай рысы засталіся нейкія два гады) — крок рызыкоўны. Аўтарытарныя правіцелі часта выношваюць мары пра дынастычную пераемнасьць улады. Але ў сучасным сьвеце ў нашай частцы кантынэнту гэтыя мары рэдка ажыцьцяўляюцца. І справа ня толькі ў тым, што ў Аляксандра Лукашэнкі ня надта шмат шанцаў на тое, каб яшчэ на працягу дзесяцігодзьдзяў заставацца пры ўладзе і дагадаваць крон-прынца да прэзыдэнцкага ўзросту. Сама ідэя дынастычнай зьмены ўлады ў сёньняшняй Беларусі калі і мае прыхільнікаў, дык у зусім мізэрнай колькасьці.
Міхась Рымач з Івацэвічаў — адзін з тых нашых сяброў, які атрымаў нядаўна ў якасьці падарунка новую кнігу са свабодаўскай бібліятэчнай сэрыі — «Слоўнік Свабоды». Вось якімі думкамі з нагоды прачытанага дзеліцца спадар Рымач (цытую ліст):
«Гэта ня проста кніга — гэта нейкі цуд, узор прыгажосьці беларускага пісьменства. Чытаеш і міжволі пераконваесься, што няма прыгажэйшай за беларускую мову — такую сакавітую, пявучую, пяшчотную, у рэшце рэшт — Боскую мову. Няма сумневу, што надыдзе той час, калі карыстацца ёй будзе кожны без выключэньня беларус. Вось тады мы канчаткова станем цывілізаваным эўрапейскім народам — адкрытым для ўсіх і паважаным усімі народамі.
Яшчэ раз дзякуй за „Слоўнік Свабоды“, які заняў у маёй хатняй бібліятэцы дастойнае месца сярод такіх выдатных кніг, як „Іншадумцы“ Аляксандра Ўліцёнка, „Сапраўднае аблічча“ і „Курапаты“ Зянона Пазьняка, „Маладафронтаўцы“, якую нядаўна падарыў мне мой зямляк і сябар Слава Дашкевіч.
Посьпехаў вам, свабодаўцы! Будзем верыць у сказанае Багдановічам: „Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня“!.. Будзем чакаць гэтага дня. А ён надыдзе, абавязкова надыдзе».
Калі толькі чакаць, спадар Міхась, то, напэўна, хутчэй можна дачакацца поўнай русыфікацыі і страты дзяржаўнай незалежнасьці — а не таго моманту, калі кожны беларус будзе карыстацца беларускай мовай. Без асабістых высілкаў чаканьне ў гэтай справе наўрад ці прывядзе да плённага выніку. Хоць агульны патас вашага, спадар Міхась, ліста, вашыя ўзьнёсласьць, надзея і вера вельмі многім сярод нашых слухачоў, няма сумневу — блізкія, зразумелыя і сугучныя.
На заканчэньне — яшчэ адзін кароткі ліст. Нашы даўнія сябры Капіталіна Рабцава і Мікалай Гошка з пасёлку Слаўнае Талачынскага раёну пішуць:
«Слухаем Радыё Свабода штодзённа з шостай да восьмай гадзіны раніцы. Выпісваем і чытаем „Народную Волю“. Непакоімся за палітвязьняў, спачуваем ім ды іхным сем’ям. Добра, што „Свабода“ не забывае на гэтую тэму».
Так, шаноўныя слухачы, гэтая тэма была і застаецца адной з найбольш важных у нашых перадачах.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by