Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Майстроўцы" сьпявалі, як ў 80-ыя


5 ліпеня адбылася прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі "Бібліятэка Свабоды" "Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду" Сяргея Дубаўца. Сустрэча майстроўцаў і іх сяброў прайшла ў кнігарні «логвінаЎ».

«У чацьвер у Менску было вельмі горача, і аўтар кнігі і вядучы прэзэнтацыі Сяргей Дубавец хваляваўся, што прыйдзе мала людзей. Але прыйшло так шмат народу, што дзьве траціны стаялі на двары і слухалі прэзэнтацыю праз расчыненыя вокны.

Гісторыя аднаго цуду ў Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:25 0:00
Наўпроставы лінк

Адкрыў імпрэзу Алесь Аркуш. Ён паабяцаў шмат неспадзяванак і ўручыў Сяргею Дубаўцу „Глінянага Вялеса“ за кнігу, якая выйшла яшчэ ў 2006 годзе — „Вострую Браму“, бо раней не было магчымасьці.

А Дубавец пажартаваў, што найлепшай формай імпрэзы было б маўчаньне. Але дзеля таго, што там былі ня толькі майстроўцы, ён вымушаны быў казаць зьмястоўныя рэчы. І нечакана для ўсіх даў слова найстарэйшаму майстроўцу Пятру Садоўскаму.

Пятро Садоўскі адзначыў, што ён быў ужо тады на пятым дзясятку і шмат чаго ведаў, але менавіта гэтыя маладыя людзі прывялі старэйшае пакаленьне ў беларушчыну.

Пачалі ўзгадваць майстроўцы, як Садоўскі ствараў атмасфэру весялосьці і заўсёды сьпяваў „Куру-шчабятуру“.

Цікавую гісторыю расказаў Вінцук Вячорка. Яго прадставілі як лідэра, але ён аспрэчыў, што лідэра ніхто не выбіраў і таму ў Майстроўні быў такі асаблівы дух. Гісторыя была пра Сяргея Харэўскага, які прыйшоў у Майстроўню 15-гадовым школьнікам і пачаў там гаварыць такое, пра што старэйшыя гаварылі толькі ў глухім лесе.

Гарачыня была такая, што імпрэза не зацягнулася надоўга. Скончылася ўсё на ганку — усе разам прасьпявалі ўсе тыя песьні, якія сьпявалі ў 80-я.



***

6 ліпеня а 17.00 пройдзе дыскусія вакол новай кнігі на Арт-сядзібе (вул. Куйбышава, 22).

Уваход вольны. Вядоўца — аўтар кнігі Сяргей Дубавец.


Сустрэча майстроўцаў і іх сяброў у кнігарні «логвінаЎ»



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG