Гісторыя аднаго цуду ў Менску
5 ліпеня адбылася прэзэнтацыя новай кнігі ў Бібліятэцы Свабоды «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». Аўтар кнігі і вядучы прэзэнтацыі Сяргей Дубавец хваляваўся, што прыйдзе мала людзей. Але прыйшло так шмат народу, што дзьве траціны стаялі на двары і слухалі прэзэнтацыю праз расчыненыя вокны.