Cуд у Слуцку прызнаў грамадзкую актывістку, былую настаўніцу Зінаіду Цімошак вінаватай у зьнявазе гонару і годнасьці чатырох мясцовых дэпутатаў і пакараў штрафам на 3 мільёны 220 тысяч рублёў. У праграме «Вынікі дня» Зінаіда Цімошак расказала пра свае ўражаньні ад сёньняшняга суду.
Цімошак: Гэты суд я ацэнваю як працэс па Канавалаву — калі чалавека «заказваюць» і не зважаюць нават хто вінаваты, хто невінаваты. Шмат якія абвінавачваньні завісаюць проста ў паветры, а чалавека караюць. Ніякіх доказаў маёй віны ў судовай залі ўвогуле не прагучала. Я павінна буду выпплачваць вялікія грашовыя спагнаньні, хоць невінавата ў тым, у чым мяне абвінавачвалі. На нашым працэсе вельмі добра была відна наша несправядлівая судовая сыстэма.
Людзей прыйшло даволі шмат — было больш за 70 чалавек у залі. Не хапала месцаў, прынесьлі яшчэ дадатковыя лаўкі. Судовая зала была падзеленая мусіць так, як падзеленая наша Беларусь — з аднаго боку сядзелі прыхільнікі ўлады, дэпутаты раённага савету, магчыма таксама прадстаўнікі райвыканкаму, а з другога боку сядзеў ужо люд, які прыйшоў мяне падтрымаць. У мяне было шмат сьведкаў — я парадавалася, што аж пяць чалавек выступала. А з таго боку не маглі даць ніякіх доказаў, акрамя таго, што яны нешта бачылі, самі не былі, не прысутнічалі, ня ведаюць, нехта ім сказаў, і ўсё на гэтым. Ніякіх дакумэнтаў, каб даказаць, што яны сапраўды маральна пацярпелі, што былі нейкія пакуты. Усё было галаслоўна, толькі галаслоўныя абвінавачваньні.
Абламейка: Зінаіда, вы былая настаўніца. Вось якраз учора мы перадавалі, што ў Беларусі зачыняюцца яшчэ 114 школ, пераважна зь беларускай мовай навучаньня, а агулам за апошнія некалькі гадоў 240 тысяч вучняў былі пераведзеныя ў школы з расейскай мовай навучаньня. Як вы лічыце, а ці магчымы адваротны працэс, калі на гэта будзе воля кіраўніцтва краіны? Ці людзі будуць пратэставаць?
Цімошак: Русіфікацыя нават вясковых школаў вядезцца ўжо даўно. Яшчэ як я працавала настаўніцай дзесяць гадоў таму, калі нават сшыткі сталі адпаведныя раздаваць. Дзіця вучыцца ў беларускай вясковай школе, дзе я выкладала, прыходзіць дадому і ўжо ў рабочым сшытку піша на рускай мове. Вось так паступова русіфікацыя ішла. Я лічу, што ўсё залежыць ад кіраўніцтва краіны. Калі кіраўніцтва краіны будзе беларускім, тады і народ будзе беларускім, і школы беларускімі. Усё гэта ня так ужо і цяжка, усё назад вернецца.
Некалі пісьменьнік Васіль Цімафеевіч Якавенка зьвярнуўся да мяне, каб дапамагла ў зборы подпісаў за беларускую мову. Было гэта недзе два гады таму, у жніўны месяцы. Мы прайшліся па Слуцку і за адзін дзень 100 подпісаў сабралі пад зваротам у Адміністрацыю прэзыдэнта. Тыя ж самыя случчане ня супраць беларускай мовы. Можа яны і баяцца, што гэта неяк хутка будзе рабіцца, і іх прымусяць гаварыць на тым, ад чаго яны адвыклі ўжо. Але ўвогуле яны за беларускую мову. Як загаворыш з некім, дык яны кажуць: «Ой, дзякуй, што вы гаворыце на беларускай мове!»
Слухаць гутарку цалкам: