РС: Як, на вашу думку, прайшла сустрэча?
Мілінкевіч: Сустрэча была добрай, канкрэтнай. Спадар эўракамісар Фюле сапраўды зьяўляецца выдатным сябрам Беларусі, бо шмат займаецца нашай краінай, разумее сытуацыю і спрабуе знайсьці розныя інструмэнты для яе вырашэньня. Для нас гэта вельмі важна. Апрача такой маральнай пазыцыі – мусіце вызваліць вязьняў, інакш санкцыі – павінны быць інструмэнты, якія прадэманструюць простым людзям, што Эўропа ня толькі б'е кіем, але мае і пернік.
Пернік – гэта дапамога ў рэформах, якія вельмі неабходныя. Мова ідзе аб праграме мадэрнізацыі краіны – што б тут магла зрабіць Эўропа, каб Беларусь была больш дэмакратычнаю, вызваліла вязьняў. І гэтая праграма распрацаваная ня толькі і ня столькі экспэртамі Эўразьвязу, але найперш экспэртамі беларускімі ў супрацоўніцтве зь іншымі. Такія дарожныя мапы вельмі важныя, бо людзі ў Беларусі гавораць так: «Вы тут прыяжджаеце да нас і гаворыце: «Лукашэнка кепскі», а мы і так ведаем, але скажыце, чаму з вамі будзе лепей?» І гэта прынцыповае пытаньне. Мы павінны мець добры адказ на гэта для экспэртаў і беларускай эліты, што ёсьць праграмы і ёсьць магчымасьць эканамічнай падтрымкі тых праграмаў.
РС: А пра што вы сам гаварылі на гэтай сустрэчы?
Мілінкевіч: Я сказаў, што калі мы створым праграму эканамічнай мадэрнізацыі Беларусі, галоўнае, каб яна не засталася нейкай акадэмічнай справай, а каб людзі даведаліся, што такая праграма ёсьць. У нас цэлы мінулы год была такая праграма, калі нашы экспэрты выяжджалі ў розныя гарады, зьбіралі там розныя мэтавыя групы (напрыклад, настаўнікаў) і зь імі абмяркоўвалі, якой будучая Беларусь мае быць для настаўнікаў, для лекараў, для працаўнікоў камунальнай гаспадаркі або, нават, для міліцыянтаў. І вось такія дыскусіі мы рабілі па цэлай краіне, каб людзі даведваліся, што ёсьць ня толькі прапановы ад экспэртаў, але што і яны самі ўдзельнічаюць у дыскусіях, і што іх голас таксама важны. І пасьля такога візыту ў малое мястэчка там доўга абмяркоўваюць нашы прыезды і размовы. І ня толькі мы гаворым аб Лукашэнку, але гаворым і аб будучай Беларусі. Гэта такі пазытыўны мэсыдж, ён вельмі добры.