Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандроўныя музыкі: «Уся справа ў клімаце»


Госьці «Вынікаў дня» — вандроўныя музыкі Верасень (гітарыст, сьпявак) і Яўгенія Манцэвіч (скрыпачка і сьпявачка).

Аляксей Знаткевіч: Вы ў свой час цэлы амэрыканскі кантынэнт праехалі з табурэтам, гітарай і скрыпкай. Наколькі ў сучасным сьвеце засталося месца для вандроўных музыкаў?

Яўгенія Манцэвіч: Месца насамрэч шмат, і ня толькі для вандроўных музыкаў. Мы на працягу свайго падарожжа сустракалі шмат вандроўных музыкаў і мне падаецца, што гэта такі добры спосаб пабачыць, як жывуць іншыя людзі, «сканэкціцца» найбольш блізка з дапамогай музыкі.

Знаткевіч: Вы «канэкціліся», зьвязваліся зь людзьмі з дапамогай менавіта беларускай народнай музыкі ці ў вас у асноўным рэпэртуар быў не беларускі?

У нас жа амаль 8 месяцаў зіма, і толькі 4 месяцы больш-менш цёпла і тыдзень, калі сапраўды горача

Верасень: Мы ехалі з далёкага ад Амэрыкі беларускага краю, і вырашылі менавіта беларускія народныя песьні сьпяваць, толькі трошкі іх зьмянялі пад нашы аранжыроўкі. Але потым, калі ўжо вельмі шмат падарожнічалі, вывучылі ўжо ўкраінскія, літоўскія песьні, і мясцовыя па-гішпанску і па-ангельску.

Знаткевіч: Ёсьць такі стэрэатып, што беларускія народныя песьні змрочныя, сумныя, цяжкія, пра нядольку. пра бяду, пра гаротную. Ці гэта праўда? Ці ў вас было што больш вясёлае прасьпяваць?

Манцэвіч: Ёсьць такое. Песьні, што мы сьпявалі, яны ня тое што гаротныя, але больш павольныя і спакойныя, чым песьні тых народаў, што жывуць у гарачых краінах, там дзе кроў больш гарачая, чым у нас...

Верасень: Там дзе сонца сьвеціць. Таму гэта ня дзіўна. У нас жа амаль 8 месяцаў зіма, і толькі 4 месяцы больш-менш цёпла і тыдзень, калі сапраўды горача. А за тыдзень нарадавацца на год вельмі складана.

Знаткевіч: У вас адчуваньне, што ўся рэч у клімаце?

Манцэвіч: Так, сапраўды, было адчуваньне, што сорамна нават, што ў нас тры вясёлыя песьні ў рэпэртуары, і мы іх на самы пачатак, каб людзі разьвесяліліся і ўжо на канец, каб ім таксама весела было разьвітвацца з намі. Але калі сустракаем, напрыклад, літоўцаў, то ўжо ўсё ў парадку, для іх сумныя песьні — таксама звыклая справа.

Слухаць цалкам гутарку і песьні

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:20:35 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG