Мікалай Аўтуховіч у лістах з калёніі дэманструе нязломны дух. Эдуард Лобаў атрымаў лісты ад былых прэзыдэнтаў Джорджа Буша і Вацлава Гаўла з віншаваньнямі на Каляды. Павал Севярынец чакае на Каляды ў госьці аднадумцаў. Сабраная амаль ўся сума грошай, якую суд патрабуе спагнаць з Алеся Бяляцкага. У ізалятары на Акрэсьціна сустракае Каляды актывіст Ян Мельнікаў.
Алена Аўтуховіч мяркуе, што яе муж зможа адзначыць ў калёніі Каляды, якія заўсёды былі для яго сапраўдным сьвятам.
«Мяркую, будзе ў яго такая магчымасьць. Яны там зьбіраюцца, дзеляцца хто чым і адзначаюць у любым выпадку».
У адным з апошніх лістоў, які даслаў Мікалай Аўтуховіч з калёніі, ён напісаў, што не зьбіраецца мірыцца з парадкамі 1937 году, якія ўсталёўваюцца ў Беларусі. «Давялося адстойваць свой гонар і права называцца чалавекам, а не жывёлай. Не турбуйцеся, я моцны, ўсё вытрываю», — напісаў Мікалай Аўтуховіч. Сваякі лічаць, што гэтак ён адказаў на інфармацыю пра тое, што ў калёніі рэзаў вены, каб абараніць свой гонар.
Сваякі вязьня 22-ой Івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава атрымалі ад яго віншавальную паштоўку з Новым годам і Калядамі. Марына Лобава, маці палітвязьня, даведалася, што да сына дайшлі і віншаваньні ад Джорджа Буша і Вацлава Гаўла, накіраваныя летась усім беларускім палітвязьням.
«Ён напісаў, што прыйшлі яму гэтыя лісты. Я ў інтэрнэце бачыла, што яны адпраўленыя і пацікавілася ў лісьце да яго, ці дайшлі, дык ён пацьвердзіў. І яшчэ напісаў, што атрымаў кнігу «Адзін дзень палітвязьня» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Атрымаў віншавальныя лісты Буша і Гаўла таксама Павал Севярынец. Адносна іншых палітвязьняў такіх зьвестак няма. Ірына Халіп мяркуе, што яе мужу Андрэю Саньнікаву такія лісты не перададуць, Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча, прытрымліваецца той жа думкі. Стала вядома, што кніга «Адзін дзень палітвязьня», дасланая Зьмітру Бандарэнку, вярнулася назад. Дарэчы, не прыйшла гэтая кніга і на адрас камэндатуры, ў якой адбывае «хімію» Павал Севярынец. А вось віншавальныя паштоўкі з Калядамі ад Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава Павал Севярынец атрымаў. Сёньня «хімік» Севярынец чакае да сябе ў госьці аднадумцаў са стваранай партыі «Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя».
«Прыгатуем стравы, будуць госьці. Будзе сапраўднае сьвята. Ну, і канешне пайду у царкву, гэта абавязкова».
Людзі, якія спачуваюць палітвязьню, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму сабралі 745 мільёнаў рублёў з 757 мільёнаў, прызначаных судом для выплаты ў якасьці падаткаў і штрафу з Бяляцкага. Пра гэта Свабодзе паведаміў праваабаронца Уладзь Лабковіч. Спадар Лабковіч таксама паведаміў, што калегі Бяляцкага з «Вясны» атрымалі ад яго з Жодзінскага ізалятару віншаваньні з Калядамі.
«Ён даслаў паштоўку на „Вясну“ з віншаваньнямі ўсім сябрам арганізацыі. Яшчэ ў лісьце , які я ад яго атрымаў, напісаў, што абавязкова пап’е кіпеню за Каляды, за Новы год».
У ізалятары на Акрэсьціна давялося сустракаць Каляды актывісту Руху «За свабоду» Яну Мельнікаву, якога напярэдадні арыштавалі на 15 дзён за распаўсюд у мэтро друкаваных матэрыялаў супроць новага закону аб спэцслужбах. «Перадаў сыну ў ізалятар цёплыя рэчы, ваду, кнігі. Абураюся тым, за што яго арыштавалі і як зь ім абыходзіліся пасьля затрыманьня, бо не давалі нават патэлефанаваць дадому», — паведаміў Свабодзе бацька актывіста Віктар Мельнікаў.