Сёньня Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала свой пазоў аб закрыцьці газэты «Наша ніва», Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў разгляд справы.
Асноўнае судовае пасяджэньне пачалося з таго, што прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі заявілі хадайніцтва аб адкліканьні свайго пазову. Прычым без тлумачэньня прычынаў. Ніякіх камэнтароў яны не далі і журналістам. Судзьдзя Віктар Курыла пакінуў залю для разгляду хадайніцтва і потым аб’явіў сваё рашэньне:
«Пазоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь да прыватнага выдавецкага прадпрыемства „Суродзічы“ аб спыненьні выпуску газэты „Наша ніва“ пакінуць без разгляду. Пастанова падпісана. Паседжаньне закрыта».
Прысутныя ў залі, а сярод іх былі экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, воплескамі сустрэлі рашэньне суду.
Тое, што адбылося, галоўны рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко назваў абсалютным сюрпрызам. Аднак папярэджаньні застаюцца, і ён не выключае штрафных санкцый.
«Мы дзякуем усім, хто прыйшоў сёньня ў залю суду. У залі суду было каля 30 чалавек. Такой разьвязкі насамрэч не чакаў ніхто. Я спадзяюся, што заўтра ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, калі будзе разгляд справы „Народнай волі“, той працэс таксама скончыцца такім жа чынам. У любы момант гэтая справа можа аднавіцца. Яны могуць падаць новыя заявы, бо ёсьць у нас папярэджаньні, ёсьць юрыдычная падстава. Але спадзяюся, што гэтага не адбудзецца».
Прысутны ў залі Ўладзімер Някляеў заявіў, што да такога рашэньня ўладаў прывяла сытуацыя, якая склалася ўнутры і вакол Беларусі.
«Рашэньне не паслабляе саму сытуацыю, але ўсё ж не абвастрае яе да ўжо немагчымасьці. Бо, безумоўна, такое брутальнае закрыцьцё незалежных выданьняў — „Нашай нівы“, а пасьля пад гэта падпала б і „Народная воля“ — гэта, канечне, выклікала б нэгатыўны рэзананс з усіх бакоў яшчэ большы. Толькі гэта змусіла іх адмовіцца і адклікаць пазоў. Больш нічога. Але гэта прыемна, гэта перамога».
Жана Літвіна адзначыла, што мела самыя нярадасныя настроі, калі ішла на пасяджэньне суду.
«Столькі цягам апошняга паўгода адмоўнай інфармацыі, што і тут пазбавіцца таго досьведу, які за плячыма, было вельмі складана. І рыхтаваліся да самых змрочных вынікаў сёньняшняга дня. Вельмі рада за сваіх калегаў. Насамрэч, „Народная воля“, „Наша ніва“ — гэта сымбалі незалежнай прэсы. Каб на іх быў зроблены замах і каб яны былі зьнішчаныя — гэта прамы шлях да канфрантацыі з грамадзтвам. Замах быў бы на самае асноўнае права чалавека — атрымліваць інфармацыю тую, якую ты шукаеш».
Ці можа гэта сьведчыць пра пачатак лібэралізацыі ў краіне? Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначае, што пакуль цяжка казаць пра пачатак лібэралізацыі.
«Як мінімум, улады ўжо ня хочуць пагаршаць сытуацыю. Магчыма, яны дапускаюць, што некалі ў будучыні давядзецца мірыцца з Захадам і гэта будзе вымагаць пэўнай лібэралізацыі. Яны вырашылі не абвастраць сытуацыю, бо, безумоўна, закрыцьцё „Нашай нівы“ вельмі моцна ўдарыла і па іміджы беларускіх уладаў, і сталася чарговай праблемай для ўладаў. Яны вырашылі гэтых праблемаў сабе не рабіць».